Знайсці
01.07.2024 / 20:355РусŁacБел

У Браславе мужчына спрабаваў вырошчваць каноплі ў зарасніках баршчэўніка

У Браслаўскім раёне ў зарасніках атрутнага баршчэўніка выявілі ўчастак, на якім вырошчваліся нарказмяшчальныя каноплі, паведамілі ва ўпраўленні Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці.

Спачатку супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, якія труцілі баршчэўнік недалёка ад Браслава, выявілі ў атрутных зарасніках распрацаваны пад пасадку ўчастак. Побач з ім знаходзіліся 12 кашпо з расадай расліны, грунт і пасадкавыя кругі.

На месца выклікалі следчых і судовых экспертаў, якія па слядах рук вылічылі «раслінавода». Ім аказаўся 35-гадовы жыхар Браслава, які планаваў вырасціць забароненую нарказмяшчальную культуру, схаваўшы яе ў патаемным і небяспечным для наведванняў месцы.

Экспертыза пацвердзіла таксама, што канфіскаваная расліна адносіцца да нарказмяшчальных раслін роду канопляў, якія могуць быць выкарыстаныя для вырабу небяспечных наркотыкаў. Цяпер мужчыну будуць судзіць.

Чытайце таксама:

У Мінску браты-блізнюкі кідалі піць незвычайным спосабам: курылі марыхуану

Дзяўчына перабрала наркотыкаў і заснула ў ванне, затапіўшы суседзяў. І гэта быў толькі пачатак праблем

Беларус вёз з Літвы незвычайную гарбату і зараз можа сесці на сем гадоў

Каноплі: складаная гісторыя стаўлення дзяржаў да іх

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
10
Абуральна
3
1
нявеста азаронка/адказаць/
01.07.2024
не дачытаўшы артыкул, падумала - каментар мусіць ад Acab'а глядзела, як у ваду можа ў гадалкі пайсці, а не за Грышу
0
Зёлкін/адказаць/
02.07.2024
Калі чытаю пра небяспечныя каноплі, то думаю, што яны небяспечныя толькі для тытунёвай і алкапрамословасці рэжыму.
0
Недарэд./адказаць/
03.07.2024
Так замілавальна глядзець, як НН перадрукоўвае лухту розных "камітэтаў дзяржэкспертыз" пра "выкарыстанне канопляў для вырабу небяспечных наркотыкаў". "Раслінавода" ў двукоссе ўзялі, а шызафрэнічныя цытаты "камітэта" пакінулі так, быццам гэта само сабой зразумелыя факты. Сумна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031