Знайсці
29.02.2024 / 23:266РусŁacБел

Дзяўчына перабрала наркотыкаў і заснула ў ванне, затапіўшы суседзяў. І гэта быў толькі пачатак праблем

Маладая жанчына ў Мінску, ужыўшы наркотыкі, пайшла прыняць ванну і там страціла прытомнасць. Калі вада затапіла суседзяў, да яе прыйшлі, і ў працэсе высветлілася, што фігурантка не толькі ўжывала, але і распаўсюджвала псіхатропныя рэчывы, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны

Увечары 12 лютага жыхары кватэры дома на вул. Кірылы Тураўскага заўважылі, што сцены і столь у ванным пакоі і калідоры намоклі — затапілі суседзі зверху. Паколькі спробы дастукацца да гаспадароў не мелі поспехаў, выклікалі ратавальнікаў.

Супрацоўнікі МНС знайшлі ў ванным пакоі непрытомную маладую жанчыну, якую да такога стану прывяла вострая наркатычная інтаксікацыя. Следча-аператыўная група зрабіла агляд асабістых рэчаў пацярпелай, а яе заплечнік і мабільны тэлефон канфіскавала для захавання маёмасці.

Праз тыдзень пасля выпіскі з бальніцы жанчына прыйшла ў міліцыю па свае рэчы і каб даць тлумачэнні адносна таго, што адбылося. Факт ужывання наркотыкаў яна не адмаўляла. Але ў яе тэлефоне знайшлі незвычайную перапіску, з якой вынікае, што яна не толькі сама ўжывала наркотыкі, але і распаўсюджвала іх.

У выніку высветлілася, што дзяўчына ўладкавалася ў інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў на пасаду «мінёра», яе дзеянні курыраваў аператар наркашопа. У той дзень, атрымаўшы заданне, яна павінна была забраць «скарб», але перад гэтым ужыла альфа-PVP і заснула ў ваннай з уключанай вадой.

Пасля атрымання каардынатаў размяшчэння тайніка міліцыянеры адправіліся ў лясны масіў паблізу Копішча пад Мінскам, дзе выявілі і канфіскавалі скрутак з псіхатропным рэчывам.

Цяпер Мінскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 33-гадовай фігуранткі ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 328 КК («незаконныя з мэтай збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка альбо незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсараў або аналагаў у буйным памеры»).

Чытайце таксама:

У Перу на Дзень св. Валянціна паліцэйскі пераапрануўся ў мядзведзя, каб затрымаць дзяўчыну-наркагандлярку ВІДЭА

Ва Украіне за наркотыкі затрымалі беларускага добраахвотніка. Пагражае да 12 гадоў

Каноплі: складаная гісторыя стаўлення дзяржаў да іх

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
27
Ха-ха
4
Ого
6
Сумна
6
Абуральна
9
1
Równy gość/адказаць/
01.03.2024
І што, ніхто нават не падумаў задаць сабе пытанне, на падставе чаго былі канфіскаваныя асабістыя рэчы і чаму мянты залезлі ў яе тэлефон? Чыста хіханькі-хаханькі, абы на клікбейтны загаловак вяліся, а там хоць трава не расці? Мне дык здавалася, незалежныя медыя маюць нейкую місію – абараняць правы і законнасць у тым ліку. Тут гэтыя правы яўна былі парушаныя. І менавіта пра гэтае парушэнне трэба было пісаць.
0
Ни ни/адказаць/
01.03.2024
Корень проблемы , ты шо, гэта ж сямейны бизнес, асабиста виця каниралюе
1
Максим Дизайнер/адказаць/
02.03.2024
Równy gość

Не. Лучше бы она в ванне утонула следующий раз, шизик памяркоуны. Хоть на голову насри, "а можыт эта шапка".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031