Знайсці
01.07.2024 / 17:263РусŁacБел

На рэпетыцыі парада ў Мінску заўважылі вагон метро на колах ВІДЭА

У Мінску ўвечары 29 чэрвеня на праспекце Машэрава каля стэлы «Мінск — горад-герой» адбылася першая генеральная рэпетыцыя парада, прымеркаванага да 3 ліпеня. У парадзе заяўлены ўдзел больш за 300 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі. Сярод танкаў і бронеаўтамабіляў гледачы рэпетыцыі парада заўважылі і вельмі нечаканую тэхніку, піша Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

Карыстальнік тыктока пад нікам Thekorbut апублікаваў некалькі кароткіх відэа з вячэрняй рэпетыцыі параду. ЗРК С-300, велізарны БелАЗ, калона танкаў. Але ўсіх іх пабіў па папулярнасці і праглядам ролік з фірмовым вагонам Мінскага метрапалітэна на колах.

Менш чым за суткі ролік паглядзела больш за 143 тыс. чалавек, якія пакінулі сотні каментароў.

Гледачы ацанілі арыгінальнасць такой тэхнікі, назваўшы яе выезд «варушняком цікавейшым», за традыцыйную вайсковую тэхніку, якая ўдзельнічае ў парадзе.

Чытайце таксама:

На 3 Ліпеня ў Мінску будуць працаваць 24 КПП і 140 назіральных пунктаў

У сувязі з пагрозамі беларускага генерала ўжыць ядзерную зброю Навумчык даў практычныя парады мінчукам

У Мінску перакрыюць вуліцы з-за рэпетыцый параду

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
1
Старшыня Лукашэнка/адказаць/
01.07.2024
Я на свае народзіны гэты вагон ў космас запушчу, дуэтам з Маскамабілям палятуць
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
02.07.2024
нейкі максіаўтазак... арэстанцкі вагон?
1
нявеста азаронка/адказаць/
02.07.2024
назвы станцый па-расейску... а метро заставалася ці не апошнім, дзе (пад зямлёй) захоўвалі мову...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031