Знайсці
01.07.2024 / 09:295РусŁacБел

У сувязі з пагрозамі беларускага генерала ўжыць ядзерную зброю Навумчык даў практычныя парады мінчукам

Начальнік Генеральнага штаба, першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка ўчора паабяцаў ужыць тактычную ядзерную зброю, калі ўзнікне пагроза краіне. Публіцыст Сяргей Навумчык пракаментаваў гэта выказванне генерала.

«У святле безадказных заяў начальніка Генштаба генерала Муравейкі пра магчымасць нанясення ўдараў расейскай ядзернай зброяй з тэрыторыі Беларусі — настойліва раіў бы пазбыцца кватэр паблізу ад рэзідэнцыі «прэзідэнта» на пр. Пераможцаў, адміністрацыі «прэзідэнта» па Карла Маркса, будынку КГБ-ФСБ на цэнтральным праспекце, будынку Мінабароны, офісаў іншых сілавых структураў, аэрадрому Мачулішчы і вайсковых частак, рэзідэнцыі «прэзідэнта» ў Астрашыцкім гарадку — словам, усяго таго, што абавязкова будзе прадметам непазбежных удараў у адказ на нанясенне ўдараў расейскай ядзернай зброяй з тэрыторыі РБ па краінах NATO альбо па Украіне. Беражыце сябе!» — напісаў Навумчык.

Чытайце таксама:

Усе ядзерныя дзяржавы летась павялічылі свае арсеналы. Пазітыў ёсць, але мала

Наколькі імаверныя Трэцяя сусветная вайна і ядзерны ўдар? Ацэнка Фрыдмана

НАТА абмяркоўвае прывядзенне ядзернай зброі ў баявую гатоўнасць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
1
0
мне пажалуйста бальшую картошэчку-фры и маленькую соса-солу/адказаць/
01.07.2024
[Рэд. выдалена]
0
Проста жыхар/адказаць/
02.07.2024
Я бы яшчэ дадаў у спіс рызыкоўных месцаў усе заводы, што вырабляюць прадукцыю ваеннага або падвоенага прызначэння. У Менску гэта МАЗ, МТЗ, МЗКЦ, усе заводы канцэрна "Інтэграл" (Курасоўшчына), Агат (Уручча), БелАМА (раён парка Чалюскінцаў).
0
хто хацеў адправіць Умку на Інтэграл?/адказаць/
02.07.2024
ключавыя словы - "або падвоенага прызначэння." )
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031