Знайсці
01.07.2024 / 12:371РусŁacБел

У Салігорскім раёне нашэсце велізарных смаўжоў

Мясцовыя жыхары баяцца застацца без ураджаю.

У Салігорскім раёне ў вёсцы Чыжэвічы адбываецца нашэсце велізарных смаўжоў, піша Blizko.by са спасылкай на «Салігорскі тэлевізійны канал». 

Людзі распавялі, што іх агароды атакуюць велізарныя смаўжы, якія ядуць літаральна ўсе расліны — ад гародніны да кветак. Мясцовыя жыхары баяцца застацца без ураджаю. 

Адзначаецца і тое, што побач з участкамі ёсць канава і шмат дрэў, якія ствараюць цень. Усё гэта спрыяюць таму, што смаўжы хутка размнажаюцца і растуць. Дарослыя асобіны могуць дасягаць памеру да 15 сантыметраў у даўжыню.

@stctvby В нашу редакцию обратились жители улицы Шахтерской в Чижевичах. Люди сообщают, что их огороды атакуют огромные слизни, которые поедают буквально все растения – от овощей до цветов. Как с ними бороться и откуда взялась эта напасть - разбирались вместе со специалистами #солигорск#стк♬ оригинальный звук - stctvby

Спецыялісты адзначаюць, што з'яўленне такога ліку шкоднікаў тлумачыцца ўмовамі надвор'я, — багатыя ападкі і цяпло.

Дадамо і тое, што дзейснага спосабу для фермераў пазбавіцца ад такіх шкоднікаў, цяпер няма. Змагацца з імі можна адмысловымі пасткамі, збіраць уручную, а таксама разводзіць качак, якія будуць есці смаўжоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0
0
даведка/адказаць/
01.07.2024
А почему на скамье подсудимых нет прокуроров, которым жаловались их соседи?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031