Знайсці
01.07.2024 / 12:302РусŁacБел

Міліцыянера і следчага судзяць за халатнасць, якая прывяла да забойства 3-гадовага дзіцяці ў Слуцку

У судзе Мінскага раёна пачаўся суд над службовымі асобамі, чые бяздзейнасць і халатнасць садзейнічалі магчымасці працяглага катавання малалетняга Сямёна Таратуты, перадае БЕЛТА.

Абвінавачанымі па справе праходзяць Аляксандр Дзядок — начальнік Інспекцыі па справах непаўналетніх Слуцкага РАУС, і Арцём Галавінскі — следчы Слуцкага РАСК, чые бяздзеянне і халатнасць, на думку дзяржабвінавачання, спрыялі магчымасці працяглага катавання. 

Раней Мінскі абласны суд вынес прыгавор па крымінальнай справе пра забойства бацькамі са Слуцка трохгадовага сына.

Аляксандр Таратута, бацька трохгадовага Сямёна Таратуты, быў прысуджаны да расстрэлу, яго жонка Анастасія — да 25 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суда, разгледзеўшы ў апеляцыйным парадку крымінальную справу, пакінула рашэнне суда першай інстанцыі без змянення, а апеляцыйныя скаргі абвінавачаных і іх абаронцаў — без задавальнення.

Чытайце таксама:

Протаіерэй Лемяшонак пра расстрэл для бацькі са Слуцка: Раней я быў за смяротнае пакаранне. Цяпер супраць

Расстрэл. У Слуцку вынесены прысуд бацькам, якія закатавалі трохгадовага сына

Бацькі закатаванага трохгадовага хлопчыка выступілі з апошнім словам. Адзін шкадаваў, што жыццё так склалася, другая прамаўчала

«1000 дзён пекла». Маці забітага трохгадовага хлопчыка дала паказанні ў судзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
даведка/адказаць/
01.07.2024
А почему на скамье подсудимых нет прокуроров, которым жаловались их соседи?!
0
Дадуць умоўны тэрмін/адказаць/
01.07.2024
Сваіх карнікаў лукашэнка беражэ. І гэтым нелюдзям, якія спрыялі забойству дзіцяці дадуць невялікія тэрміны, бо яны з сыстэмы катаванняў беларускага народа
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031