Знайсці
01.07.2024 / 11:111РусŁacБел

20-гадовага палітвязня Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць

Мікіту затрымалі 11 жніўня 2020 года. Тады яму было 16 гадоў.

У лютым 2021 года хлопцу прысудзілі 5 гадоў у выхаваўчай калоніі па крымінальнай справе аб «кактэйлях Молатава». Ён неаднаразова скардзіўся бацьку на катаванні.

Ужо ў ліпені 2021 года хлопца зноў асудзілі. Яго абвінавацілі ў нападзе на супрацоўніка СІЗА-3 па арт. 364 КК за «наўмысна зробленую падножку супрацоўніку СІЗА». Пазней палітвязня перавялі з выхаваўчай калоніі ў папраўчую. Але ў хуткім часе Мікіту перавялі на турэмны рэжым. 

Ужо 11 ліпеня ў Жодзіне над хлопцам пачнецца чарговы суд. Мікіту абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Кука. Яму могуць дадаць яшчэ 2 гады калоніі, піша «Вясна».

Падтрымайце Мікіту: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Мікіта Міхайлавіч Залатароў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
11
01.07.2024
Зламалі хлопцу лёс. Ні за што. Чарговае злачынства бяз шкоды і пацярпелых - валодаць нечым. Малалетка гэта гамон паўнюткі. Міліцыянка выхавацелька зьдзекавалася з хлопца, бараніўся - новы тэрмін.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031