Знайсці
30.06.2024 / 23:513РусŁacБел

Казка скончылася. Зборная Грузіі пакідае Еўра-2024

Іспанія — Грузія — 4:1.

Гол Ніка Уільямса. Фота: Frank Augstein / AP

Зборная Іспаніі перамагла Грузію і выйшла ў 1/4 фіналу. Што праўда, грузіны, што сталі галоўнай сенсацыяй групавога турніру, першымі, можна сказаць, забілі. Ле Норман зрэзаў у свае вароты.

Потым Родры зраўняў, Фабіян Руіс вывеў «чырвоную фурыю» наперад, а Ніка Уільямс і Ольма паставілі кропку — 4:1.

У 1/4 фіналу Іспанія ў пятніцу (19:00) сустрэнецца з Германіяй.

Сёння двума гадзінамі раней Англія ў дадатковы час выйграла ў Славакіі з лікам 2:1 і ў чвэрцьфінале ў суботу згуляе са Швейцарыяй.

У панядзелак у 1/8 фіналу гуляюць: Францыя — Бельгія (19:00) і Партугалія — Славенія (22:00).

У аўторак: Румынія — Нідэрланды (19:00) і Аўстрыя — Турцыя (22:00).

Чытайце таксама:

Бацькі гэтага 21-гадовага форварда зборнай Іспаніі пешкі перайшлі Сахару, каб выратавацца ад вайны

Белінгем і крышачку Кейн выцягнулі Англію ў чвэрцьфінал 

Германія ў 1/4 фіналу. Але для немцаў усё толькі пачынаецца

Італія, пераможца мінулага Еўра, цяпер вылецела ў 1/8 фіналу — 0:2 ад Швейцарыі ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Georgia /адказаць/
01.07.2024
Грузія зрабіла вялікі поспех, посьпех які ніколі не здолее паўтарыць чырвона-зяленая саборная Лукашэнак. Ніколі чырвона-зяленая не паўтарыць і палову і траціну посьпеху Грузіі. Узровень чырвона-зяленых - гэта 5-я ліга Азіі, гульня з талібамі ці чух-чэ. На Еўра чырвона-зялёным не свеціць. Ні пры лукашэнках. Магчыма толькі вольнай Беларусі са сваім нацыянальным сцягам гонару і годнасці.
0
Бобр/адказаць/
01.07.2024
Georgia , усё слушна. Грузія зьмяніла сьцяг і праз 10 год гуляюць у 1/8 чэмпіянату Эўропы
0
на мягких лапах/адказаць/
01.07.2024
Давно было замечено, что фавориты двигаются к зачетным матчам не спеша и даже выглядит, что на расслабоне. И вот, щелкает какая то пружина и они начинают играть в полную силу. Таковы и испанцы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031