Знайсці
30.06.2024 / 21:372РусŁacБел

Белінгем і Кейн выцягнулі Англію ў чвэрцьфінал 

Англія — Славакія — 2:1.

Белінгем злева, Кейн — справа. Фота: Ebrahim Norooz / AP

На 35-й хвіліне першага тайма забіў форвард пражскай «Славіі» Іван Шранц.

Потым Славакія ўвесь час мужна адбівалася, аднак Англія зраўняла фактычна на апошняй хвіліне асноўнага часу, прыгожым ударам праз сябе гэта зрабіў Джуд Белінгем.

А потым на 1-й хвіліне дадатковага часу Англію вывеў наперад Хары Кейн. 

І ў Белінгема, і ў Кейна па два галы на Еўра-2024, больш за Англію ніхто не забіваў.

У 1/4 фіналу 6 ліпеня (19:00) Англія згуляе са зборнай Швейцарыі.

Сёння а 22-й пачнецца матч Іспанія — Грузія. Пераможца паядынку згуляе ў 1/4 фіналу 5 ліпеня (19:00) з Германіяй.

У панядзелак, 1 ліпеня, гуляюць: Францыя — Бельгія (19:00) і Партугалія — Славенія (22:00).

Чытайце таксама:

Італія, пераможца мінулага Еўра, цяпер вылецела ў 1/8 фіналу — 0:2 ад Швейцарыі ВІДЭА

Германія ў 1/4 фіналу. Але для немцаў усё толькі пачынаецца

Грузія — Іспанія, Францыя — Бельгія — усе пары 1/8 фіналу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Кастусь/адказаць/
30.06.2024
Швейцарыі чы Швайцарыі?
01.07.2024
Дрэнная, нудотная, эусім без вагню гульня. А між іншым - суцельныя зоркі ў камандзе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031