Знайсці
30.06.2024 / 22:3514РусŁacБел

Блогерку Асю Паплаўскую не прынялі ў манашкі ў Польшчы

Блогерка і журналістка Ася (Галіна) Паплаўская некалькі гадоў служыла ў кляштары. Яна збіралася ўступіць у каталіцкую кангрэгацыю Сясцёр-еўхарыстак у польскім горадзе Прушкаў. Але марам не было наканавана збыцца.

Ася Паплаўская. Фота: інстаграм

Пра гэта Ася напісала ў інстаграме.

«Апошнія пяць гадоў жыцця я марыла аб адным: прынесці манаскія абяцанні паслушэнства, беднасці і чысціні, змяніць белы вэлюм і кароткую сукенку на чорны вэлюм і хабіт — «паўнавартаснае» манаскае адзенне. І служыць сваімі дарамі людзям у імя Госпада. Я лічыла гады, месяцы і дні да 26 жніўня 2024 года — дня маіх першых абяцанняў. У мяне былі цяжкія дні, але я ні разу не засумнявалася ў сваім пакліканні да сясцёр эўхарыстак.

Ды дзе там.

У пачатку чэрвеня мне паведамілі, што я не магу прынесці абяцанні ў Кангрэгацыі… Прычыну назваць не магу. Скажу толькі, што на працягу пяці гадоў майго знаходжання ў манастыры тое, што стала «перашкодай», такім не было. Але… Дапушчэнне Божае.

Я прыехала ў Польшчу 2 гады таму без грошай і без свецкіх рэчаў. Ехала ў навіцыят у манаскім адзенні будучы ўпэўненай, што мая такая нетыповая для мяне дарога вызначана Госпадам і што няма іншага шляху.

У 36 гадоў мне трэба пачынаць жыццё спачатку. У Польшчы без жылля, без працы, без плана на жыццё».

Ася дадала, што не шкадуе пра гэты досвед і пражыла цудоўныя пяць гадоў.

«Гады ў манастыры паказалі мне вельмі канкрэтна: я не адна. Я ніколі не адна. Са мной Гасподзь. І вы — мае людзі».

Чытайце таксама:

У мінулым свецкая лэдзі Ася Паплаўская падзялілася, якое галоўнае адкрыццё зрабіла за апошнія гады служэння ў кляштары

«У мяне з'явілася магчымасць спазнаць сапраўдную сябе». Некалі вядомая журналістка і блогерка Ася Паплаўская ўжо чатыры гады жыве ў каталіцкім кляштары

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
4
Ха-ха
19
Ого
11
Сумна
7
Абуральна
1
4
Асса/адказаць/
01.07.2024
Ася, устройся на работу. Заканчивай с воцерковлением на социал. Найди мужа себе, заведи деток.
0
Карл/адказаць/
01.07.2024
Жыцьцё ня скончылася. Знайсьці працу ў Польшчы можна на пстрыкненьце пальца. Галоўнае, не выстаўляць сябе ахвярай. Манаства як кірунак не адпавядае хрысціянству, таму ня ма чаго журыцца
0
Индеец/адказаць/
02.07.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031