Знайсці
22.06.2024 / 15:107РусŁacБел

У мінулым свецкая лэдзі Ася Паплаўская падзялілася, якое галоўнае адкрыццё зрабіла за апошнія гады служэння ў кляштары

Блогерка і журналістка Ася (Галіна) Паплаўская, якая ў свой час вяла актыўнае свецкае жыццё, ужо каторы год служыць у кляштары. Нядаўна яна паспяхова прайшла навіцыят — перыяд паслушніцтва і выпрабавання перад уступленнем у манаскі ордэн. Цяпер жыццё дзяўчыны шчыльна звязанае з каталіцкай кангрэгацыяй Сясцёр Служэбніц Езуса ў еўхарыстыі ў польскім горадзе Прушкаў.

Ася Паплаўская. Фота з сацыяльных сетак

Разам з сёстрамі-эўхарысткамі Ася ўжо амаль пяць год, а прыняцце яе ў навіцыят адбылося ў 2022-м. Свой сыход у кляштар блогерка тлумачыла тым, што хоча «быць натуральнай, прамяністай, жывой». 

«Я шмат разоў чула ад розных людзей: «Ася, што ты робіш? Навошта табе гэты манастыр? Не ўцякай ад рэальнага свету, жыццё цудоўнае! Прыйсці ў манастыр — значыць адказаць «так» на запрашэнне Бога. Гэта шанец сустрэць сваё праўдзівае «я», спазнаць Любоў і несці Святло іншым», — даводзіла Паплаўская.

У час навіцыяту яна цалкам адмовілася ад сацсетак, і толькі цяпер паступова пачынае актыўнічаць анлайн. Сярод іншага, Ася прызналася, што гэты этап у жыцці даўся ёй зусім няпроста.

«Першы год майго навіцыяту (апроч першых двух месяцаў) — час пустэчы. Татальнай адзіноты. Пачуцця пакінутасці — людзьмі і нават, здавалася, Богам. Гэта не значыць, што мае людзі, Марыя, Ісус і Айцец мяне сапраўды пакінулі, не. Я ведала, што яны ўсім сэрцам са мной, але гэта не аблягчала майго болю, нават узмацняла яго… Толькі вера несла мяне ўвесь папярэдні год. Мая пустэча — не пра тое, што мяне пакінулі, а пра тое, што я на час страціла здольнасць бачыць і адчуваць любоў Бога і чалавека», — шчыра падзялілася Ася.

Ася — у сярэдзіне здымка. Скрыншот з сайта eucharystki.pl

У выніку гэтую здольнасць адчуваць любоў Асі, па яе словах, вярнула рашэнне яшчэ больш любіць — і Бога, і чалавека.

«Гэта адкрыццё, гэты досвед — самы галоўны, які я атрымала за апошнія два гады. Увесь сэнс — у яшчэ большай любові. Нам заўсёды ёсць куды расці, каб любіць яшчэ мацней».

Чытайце таксама:

Блогерка Ася Паплаўская сышла ў манастыр?

Ася Паплаўская ў самапрэзентацыі: «Я асацыююся з арнаментам»

Скандальная журналістка Ася Паплаўская: Не хачу быць бабай з яйцамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
25
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
4
7
Глыбока заканспіраваная/адказаць/
22.06.2024
Расейская агентка.
2
нявеста азаронка/адказаць/
22.06.2024
[Рэд. выдалена]
0
Мніх/адказаць/
24.06.2024
Цікава як так атрымалася.?... Папеж і Прыгожын з твару амаль блізьняты.... Адзін ,кажуць ,амаль сьвяты, а другі ...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031