Знайсці
30.06.2024 / 21:4825РусŁacБел

«Нікому не кажа, чый сын». Як у Пекіне вучыцца Коля Лукашэнка

Алейнік пахваліўся Лаўрову, што малодшы сын Лукашэнкі ўжо крыху засвоіў кітайскую мову.

Былы міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў і Мікалай Лукашэнка. Скрын відэа БТ

Мікалай Лукашэнка, які вывучае біятэхналогіі ў БДУ, паехаў у Пекінскі ўніверсітэт па праграме абмену. Хаа Пін, сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта, расказаў на БТ пра Колю:

«Ён, па-першае, вельмі сціплы. Ён нікому не кажа, што ён сын прэзідэнта. Калі б пра гэта даведаліся, ці магчыма было б наогул вучыцца? Я за ім назіраў — ён сапраўды вельмі добра вучыцца. Ён найлепшы студэнт на курсе. Вельмі ўдумлівы хлопец і сціплы».

@nashanivanews Коля Лукашэнка нікому не прызнаецца, хто яго бацька! #беларусь#лукашенко#колялушенко#студенты#нашаніва#батька♬ Donki, fun loop music playing in the supermarket(844392) - スキャット後藤

У эфіры паказалі кадры, як былы міністр замежных спраў Сяргей Алейнік кажа кіраўніку расійскага МЗС Сяргею Лаўрову, што Мікалай ужо крыху засвоіў кітайскую мову.

«Гэта доўгі працэс», — удакладняе малодшы сын Лукашэнкі, які стаіць з імі.

Хаа Пін таксама дадаў, што яны спадзяюцца разам з БДУ стварыць сумесны даследчы цэнтр па біятэхналогіях.

Чытайце таксама:

Коля Лукашэнка падчас візіту ў Манголію хадзіў у майцы з эмблемай Службы бяспекі прэзідэнта

Коля Лукашэнка дэбютаваў з навуковай працай — шукае сродкі супраць каранавіруса

Колькі памылак у навуковай публікацыі Колі Лукашэнкі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
29
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
14
0
умка /адказаць/
01.07.2024
а где кстати виктор учился? чему и когда? и дима тоже... .....
0
Противно/адказаць/
01.07.2024
лишь бы похаять , нет абсолютно. Каждый студент белорусского среднего или высшего учебного заведения должен иметь право подать на программу, и поехать в любую страну по обмену, не только дети тех, кого ваши руководители называют " Нашы людзи".
0
даведка/адказаць/
02.07.2024
Международники из БГУ они оба... Ковалевский рассказывал, как Виктор резко заделался лучшим после избрания папы, а потом работал в МИД, а Дмитрий и сейчас почётный консул какой-то там банановой республики в Беларуси.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031