Знайсці
04.06.2024 / 11:1536РусŁacБел

Коля Лукашэнка падчас візіту ў Манголію хадзіў у майцы з эмблемай Службы бяспекі прэзідэнта

З каменным тварам ён суправаджаў кіраўнікоў дзяржаў і сядзеў з імі за адным сталом.

Увагу звярнуў на сябе лагатып на яго цяльняшцы колеру хакі — імаверна, Службы бяспекі прэзідэнта.

Аляксандру Лукашэнку дораць коней. Коля таксама прысутнічае.

Перад паходам у музей Чынгісхана. Коля Лукашэнка — другі справа.

Першы за 30 гадоў кіравання візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Манголію адбыўся 2—4 чэрвеня. Цяперашні прэзідэнт гэтай краіны займае прарасійскія пазіцыі. 

Мангольская апазіцыя рэзка раскрытыкавала ўлады за прыём беларускага дыктатара. Былы прэзідэнт краіны Цахіягін Элбегдорж заклікаў цяперашнія ўлады арыштаваць Аляксандра Лукашэнку па прыбыцці ў Манголію, бо гэта, на думку палітыка, стала б сусветнай падзеяй і трыумфам справядлівасці, які б прынёс Манголіі добрую рэпутацыю. На галоўнай плошчы Улан-Батара затрымалі некалькіх антываенных актывістаў, якія прынеслі ўкраінскія сцягі.

Лукашэнка пакрыўдзіўся і на мангольскіх журналістаў, якія запыталі, чаму Беларусь выступае на баку агрэсара ў вайне супраць Украіны. Гэта Лукашэнку вельмі зачапіла: настолькі, што ён выступіў з працяглым маналогам, у якім параўнаў Пуціна з Чынгісханам, а таксама доўга апраўдваўся: маўляў, у мяне і выбару не было, і ўвогуле, вінаватыя амерыканцы.

Улады сустракалі Аляксандра Лукашэнку па найвышэйшым пратаколе. Акрамя перамоваў, ён пабываў у музеі Чынгісхана.

Перамовы з прэзідэнтам Манголіі Ухнагінам Хурэлсухам у фармаце «сам-насам» праходзілі ў традыцыйнай юрце. А ў шырокім коле Лукашэнка хваліў кіраўніцтва азіяцкай краіны за тонкую знешнюю палітыку, скардзіўся на ашалелы свет, які разумее толькі сілу, і прапаноўваў манголам свае кансультатыўныя паслугі і эканамічную супрацу.

@nashanivanews Увагу на сябе звяртае трэмар Лукашэнкі-старэйшага: у яго ўжо амаль пастаянна заўважна трасецца галава #беларусь#нашаніва#беларускаямова#навіны#новостибеларуси#лукашенко♬ Funny Guy - Parry Music

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
19
Ха-ха
41
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
19
0
Рагачу/адказаць/
04.06.2024
ужо другі дзень рагачу. Манголы падарылі Аляксандру Рыгоравічу коней. Яны што пaдумалі, што Аляксандр Рыгoравіч цыган?
0
Тэкля/адказаць/
05.06.2024
Коля выглядае як дзядзька, а не як 20-гадовы юнак
0
Влад/адказаць/
05.06.2024
Коуч,  а зачем емк об этом думать когда любая даст?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031