Знайсці
29.06.2024 / 16:52РусŁacБел

«Са слёз русалак». У Беларусі прадаюць лёд па цане мяса

Жыхарка Мінска апублікавала ў тыктоку ролік, зняты ў краме ProStore, у якой прадаецца лёд амаль за 10 рублёў за кілаграм. Яна заўважыла яго ў маразільніку сярод марожанага.

Скрыншот з відэа

На роліку відаць, што 9 кавалачкаў замарожанай вады агульнай вагой 1,45 кілаграма прадаюць у сталіцы амаль за 14 рублёў (цана за кіло — 9,58 рублёў). У складзе пазначаны адзіны «інгрэдыент» — вада пітная ачышчаная замарожаная, а тэрмін прыдатнасці — 540 сутак, пры ўмовах захоўвання ў -18°C.

«Па цане мяса!» — уражаная аўтарка відэа Крысціна, паказваючы цэннік на шашлык па прыкладна супастаўнай цане.

@murka_milliard#Минск#деньги#Беларусь#продукты#шоппинг#магазины♬ оригинальный звук - Кристина

Каментатары пад ролікам збольшага таксама здзіўленыя такім цэннікам на лёд у краме:

«Альбо глабальнае пацяпленне ўжо на носе, альбо хутка пачнем рабіць шашлыкі з кубікаў лёду».

«У мяне ў маразілцы лёд не па цане мяса, а з яго пахам. І яшчэ ноткі кропу ёсць».

«Што вы разумееце. Гэта філе вады ва ўласным соку».

«Ён зроблены са слёз русалак».

«Гэта вы яшчэ цану на пакецік з паветрам не бачылі!»

Іншыя, аднак, схільныя ставіцца да такога цэнаўтварэння калі не ўхвальна, то з разуменнем:

«Хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе хуткасць замарозкі, і чым яна вышэйшая, тым менш бурбалак паветра ў лёдзе. Ну і якасць ачысткі вады, вядома», — піша адзін з падпісантаў.

Іншы яго падтрымлівае: «Любы замарожаны да —20°C лёд — аднолькава глыбокай замарозкі. Гэты адметны тым, што празрысты. Гэта крута, дома такі зрабіць складана, але цэннік завышаны».

«Гэта капец, каментатары гэтаму лёду столькі цудадзейных уласцівасцяў напрыдумлялі, што я ўжо задумваюся, ці не занадта танна яго прадаюць», — паіранізавала з гэтай нагоды адна з жанчын.

Гэты лёд вырабляе ў Беларусі кампанія «Віталайс». Яго часта купляюць розныя бары і рэстараны. У адной з даставак ёсць лёд гэтай кампаніі ў іншай упакоўцы па 4,49 рублёў за 600 грам. А калі заказваць ад 24 кілаграм у вытворцы лёду, то, згодна з інфармацыяй на іх сайце, можна купіць па 3 рублі за кілаграм.

Чытайце таксама:

«Не бачыла нават столькі». Дзяўчына публічна прадэгуставала ажно 15 відаў рагачоўскай згушчонкі

Еўропу пачала заваёўваць новая гародніна — цукіёла. Што гэта такое і калі чакаць у Беларусі?

«З такой цаной яна там пяцігодку ляжаць будзе». Беларусаў уразіла цана на рыбу ў мінскім супермаркеце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031