Знайсці
28.06.2024 / 21:193РусŁacБел

«Не бачыла нават столькі». Дзяўчына публічна прадэгуставала ажно 15 відаў рагачоўскай згушчонкі

Беларуска купіла і паспрабавала 15 відаў рагачоўскай згушчонкі. Дэгустацыя расцягнулася на цэлых тры відэаролікі і ў суме сабрала звыш 200 тысяч праглядаў. Многія беларусы нават не ведалі пра існаванне некаторых смакаў, піша Telegraf.news.

У першым відэароліку дзяўчына прадэгуставала згушчаныя вяршкі, класічную, абястлушчаную згушчонкі, а таксама экзэмпляры з водарам какосу і «Ірландскі крэм».

@hanna.dmitrieva 1 часть. #обзор♬ оригинальный звук - HD

Фаварытам беларускі ў першым роліку стала абястлушчаная згушчонка, якая, на думку аўтаркі відэароліка, прыйшлася ёй даспадобы больш лёгкай версіяй класічнай згушчонкі і вяршкоў.

Карыстальнікі сацсеткі здзівіліся таму факту, што ў вядомага вытворцы згушчонкі настолькі шырокая лінейка прадукту.

«Іх так шмат?! Чаму да нас толькі базавая?», — здзівіўся і задаўся пытаннем адзін з каментатараў.

«Ну і дзе іх столькі знайсці? Хоць ты едзь у Рагачоў», — яшчэ адзін каментар пад відэа.

«А дзе такі асартымент яе знайшлі? Не бачыла нават столькі. І не ведала, што яна такая бывае», — напісала пад відэаролікам адна карыстальніца.

На гэта аўтарка адказала, што купіла ўсе экзэмпляры ў фірмовай краме ў Рагачове, але «такія ж крамачкі ёсць і ў іншых гарадах, напрыклад, у Гомелі».

Таксама каментатары заўважылі, што многія віды рагачоўскай згушчонкі можна знайсці на папулярным маркетплэйсе Wildberries.

У другім відэароліку дзяўчына прадэгуставала лінейку варанай згушчонкі. Іх усяго 4: класічная «Ягорка», «Іванушка» з какавай, «Антошка» з кавай і «Алёнушка» з цыкорыяй.

@hanna.dmitrieva 2 часть. обзор, который мы заслужили #обзор♬ оригинальный звук - HD

Больш за ўсё аўтарка відэа ацаніла класічную версію «Ягоркі», але і «Алёнушка» з цыкорыяй падалася ёй вартай увагі. А вось кававага «Антошку» беларуска, па яе прызнанні, у такім выглядзе «есці б не стала», і лепш разбавіла б яго малаком.

Карыстальнікі сацсеткі з меркаваннем дзяўчыны пагадзіліся не ўсюды. Хтосьці лічыць, што класічны «Ягорка» нагадвае жэлацін, а некаторыя высока ацанілі кававы варыянт.

«Кававую люблю! Раблю з ёй пірожнае «бульба», і гэта любоў», — напісала адна з карыстальніц у каментарах.

У трэці агляд трапілі згушчонкі з рознымі смакамі. Беларуска паспрабавала «Лясны арэх», «Ваніль і вяршкі», «Каву», «Цыкорыю», «Какаву», а таксама згушчонку з фруктозай, якая нагадала «густы заварны крэм з торта».

@hanna.dmitrieva 3 часть. финальная) #обзор♬ оригинальный звук - HD

Дарэчы, у агляд беларускі ўсё ж такі трапілі не ўсе смакі згушчонкі з Рагачова. Так, там не аказалася згушчонкі з водарам «Топленае малако» і з цукрам Халяль, якія таксама выпускае прадпрыемства.

Многія каментатары папрасілі агляд і на лінейку згушчонкі з Глыбокага, дзяўчына напісала: «Значыць, трэба зрабіць агляд і на глыбоцкую».

Чытайце таксама:

У Літву без ежы, напояў і цыгарэт. Што адбываецца з увозам беларускіх тавараў у Літву?

Журавіны ў цукры, грыльяж і згушчонка. Беларуска адшукала айчынныя прадукты на варшаўскім рынку

Аршанец выставіў на аўкцыён пратэрмінаваную згушчонку

Батл наконт беларускай згушчонкі дабраўся да пасольства ЗША

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
2
З Глыбокага/адказаць/
28.06.2024
Але ж вычварэнне!
1
Люмпэнскае Хручава/адказаць/
28.06.2024
Есьце мяне, я саладзенькая і таньненькая
0
Z-шлаку месца ў сарціры/адказаць/
29.06.2024
Пасля таго, як Рагачоўскі малочны камбінат прыняў гандлёвую марку "Рогачевъ" - нічога з ягонай прадукцыі не купляю прынцыпова. Хай іхную радыяцыю вата і жрэ
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031