Знайсці
28.06.2024 / 16:456РусŁacБел

Пасля пачатку вайны колькасць беларусаў, ахвочых да прыняцця расійскага грамадзянства, зменшылася амаль у тры разы

З-за вайны ва Украіне сярод працоўных мігрантаў у Расіі ўпаў попыт на расійскае грамадзянства — асабліва сярод мужчын прызыўнога ўзросту, якія планавалі пераезд па праграме перасялення. У 2023 годзе грамадзянства Расійскай Федэрацыі атрымалі ўдвая менш людзей, чым у даваенным 2021-м. Не засталіся ўбаку ад новай тэндэнцыі і беларусы, піша «Вёрстка».

Фота ілюстрацыйнае

У 2023 годзе расійскае грамадзянства, паводле даных расійскага МУС, атрымалі 378,5 тысяч чалавек. Гэта амаль удвая менш, чым у даваенным 2021 годзе. МУС тлумачыць такое падзенне тым, што атрымальнікі пашпартоў на акупаваных тэрыторыях Украіны больш не ўлічваюцца ў гэтай статыстыцы. З якіх краін астатнія новыя расіяне, з сярэдзіны 2023-га МУС інфармацыю таксама не раскрывае.

Аднак, паводле апошніх даступных звестак, прыкметна, якія трэнды склаліся з пачатку вайны, адзначае «Вёрстка». Колькасць прынятых у грамадзянства РФ ўпала сярод выхадцаў з амаль усіх краін былога СССР. Колькасць «суайчыннікаў», якія пераязджаюць па расійскай праграме перасялення, у 2023‑м упала на 43% у параўнанні 2021‑м.

Акрамя ўраджэнцаў Украіны, у першым паўгоддзі 2023-га ў параўнанні з першым паўгоддзем 2021-га рэзка скарацілася колькасць беларусаў, якія атрымалі грамадзянства — амаль у тры разы, да 4,6 тысяч чалавек.

Сярод выхадцаў з Казахстана зафіксавана зніжэнне ахвотных атрымаць расійскае грамадзянства на 40%, да 13,9 тысяч, з Арменіі — на 18%, да 17,9 тысяч.

Расійскае МУС не публікавала разбіўку па поле і ўзросце новых расіян. Але з даных праграмы перасялення суайчыннікаў відаць, што ад пераезду ў Расію пасля вайны адмаўляюцца ў першую чаргу мужчыны прызыўнога ўзросту.

У 2023‑м у параўнанні з 2021-м колькасць перасяленцаў, якія сталі на ўлік МУС, ва ўзросце 18—30 гадоў скарацілася ў тры разы — прыкладна да 3500 чалавек, колькасць жанчын у гэтым узросце скарацілася менш — на 47% да 3800.

У 2024 годзе папулярнасць праграмы сярод мужчын 18-30 гадоў упала да гістарычнага мінімуму. У першым паўгоддзі 2024 года ад агульнай колькасці ўдзельнікаў праграмы мужчыны прызыўнога ўзросту складалі ўсяго 5,9%.

З агульнага трэнду выбіваюцца толькі прыезджыя з Таджыкістана і Кыргызстана. Пасля пачатку вайны пераход у расійскае грамадзянства сярод іх паскорыўся. 

За першы год вайны ў параўнанні з 2021-м колькасць прынятых у расійскае грамадзянства ўраджэнцаў Таджыкістана вырасла на 67%, да 174 тысяч. З Кыргызстана — на 22%, да 23 тысяч.

На другі год вайны тэндэнцыя захавалася. У першым паўгоддзі 2023 года (у параўнанні з аналагічным перыядам 2021) колькасць ураджэнцаў Таджыкістана, якія атрымалі расійскі пашпарт, вырасла на 100% (87 тысяч), ураджэнцаў Кыргызстана — на 25% (10,5 тысяч).

Чытайце таксама:

У Расіі расказалі, як вырашаюць праблему з мігрантамі — іх адпраўляюць на вайну ва Украіну

Беглы малдоўскі алігарх Шор атрымаў расійскі пашпарт

Віцебскі архіепіскап атрымаў беларускае грамадзянства і падарыў начальніку міліцыі кнігу пра ахвяру рэпрэсій

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
0
Гога/адказаць/
28.06.2024
А что случилось???
28.06.2024
Гога, пакетызацыя харошых рузгіх паўплывала))
2
Спадар Кавалеўскі/адказаць/
28.06.2024
Бо я абілеціў ахвочых пашпартамі новай беларусі з апераджэньням тэрмінаў і найпрыгажэйшым дызайнам
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031