Знайсці
16.05.2024 / 10:082РусŁacБел

Беглы малдоўскі алігарх Шор атрымаў расійскі пашпарт

Ілан Шор, прысуджаны ў Малдове да 15 гадоў пазбаўлення волі, даў інтэрв'ю вядомаму расійскаму блогеру Станіславу Васільеву. Там Шор заявіў, што ў яго ёсць расійскае грамадзянства, піша newsmaker.md

Ілан Шор. Фота: infotag.md

На пытанне вядоўцы, ці не плануе Шор атрымаць расійскі пашпарт, той заявіў, што ўжо яго атрымаў. «Сёння я з'яўляюся грамадзянінам Расійскай Федэрацыі», — падкрэсліў ён.

У сярэдзіне лютага Шор у інтэрв'ю РІА Навіны заявіў, што разглядае магчымасць пераехаць туды з Ізраіля, ён нарадзіўся ў Тэль-Авіве. 

У Малдове Ілана Шора завочна прысудзілі да 15 гадоў турмы па справе аб крадзяжы мільярда даляраў. Пасля гэтага Мінюст Малдовы запатрабаваў у Ізраіля паскорыць разгляд запыту аб экстрадыцыі, а парламент пазбавіў Шора мандата дэпутата.

Чытайце таксама:

«Дабро малдаван вярнула мне веру ў людзей. Ніколі не забуду». Пасля інтэрв'ю Санду ўдзячныя ўкраінцы пакінулі тысячы каментаў

Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду жыве ў двушцы. А колькі яна зарабляе?

Прэзідэнт Малдовы пацвердзіла, што музыкі «Бі-2» папрасілі грамадзянства

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
1
Сябра парашэнкі/адказаць/
16.05.2024
Шор - бізнэспартнэр Парашэнкі. Яны разам муцілі сзематоз.
1
бабруйчанін/адказаць/
16.05.2024
У Ізраіле камрад былы малдаванін Ліберман ні дапамог??? ))) Камрады Нетаньяху Пуцін Ізраіль.рф Туды Чубайс сюды Ўор)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031