Знайсці
26.06.2024 / 16:4510РусŁacБел

Бондарава пабачыла недахоп патрыятызму ў арганізацыі, якой кіруе Віктар Лукашэнка

Вядомая даносчыца Вольга Бондарава спецыфічна адгукнулася на навіну, што з 9-ці беларускіх барцоў, якія здабылі алімпійскія ліцэнзіі, на Алімпіяду ў Парыж зможа адправіцца толькі адзін. Гэта стала для яе падставай яшчэ раз «паторгаць за вусы тыгра».

Аб'ектам, на які скіраванае абурэнне Бондаравай, стаў зусім не Міжнародны алімпійскі камітэт, які прыняў рашэнне ад недапушчэнне беларускіх спартсменаў. Яна называе «манкуртамі» саміх гэтых спартсменаў, якія, на яе думку, «дзеля магчымых заходніх алімпійскіх плюшак распісаліся ў добраахвотнай адмове ад такога паняцця, як патрыятызм і гонар грамадзяніна».

Асабліва ж дасталася адзінаму беларусу, які пратачыўся праз вузкае перадалімпійскае сіта і цяпер адправіцца, як выказалася Бондарава, «да пацукоў і клапоў».

Яна пагардліва бярэ слова «беларус» у дачыненні ад Абубакара Хаслаханава ў двукоссе, лічачы, што «гэтаму што герб, што сцяг, што гімн наш, дзяржаўны — па барабану было першапачаткова, па ўсёй бачнасці, а цяпер-то ўжо тым больш. Едзе зарабляць, хоць пад сцягам Сурынама».

Хоць гэты ўраджэнец Дагестана прыехаў у Беларусь не нядаўна, а жыве ў ёй з дзяцінства.

Але галоўнае — напрыканцы Бондарава асмелілася жорстка наехаць на Нацыянальны алімпійскі камітэт, які ўзначальвае родны сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар. 

«Пажадаем НАК РБ узмацніць патрыятычна-прапагандысцкую працу ў першую чаргу сярод сябе любімых, каб хоць у кагосьці зарадзілася разуменне таго, што ўсіх еўрагрантаў ад ЦУР не захапаеш. І мілы імі ў народзе не будзеш», — дзёрзка піша Бондарава, канстатуючы «разлажэнне ідэй патрыятызму ў нацыянальным спорце».

Вольга Бондарава ў сваёй прарасійскай і антыбеларускай рыторыцы ўжо не першы раз дазваляе сабе чапляць нават членаў сям'і Аляксандра Лукашэнкі. Раней яна публічна назвала ягоную нявестку Ганну Лукашэнку (творчы псеўданім Ганна Сялук) «бэчэбэскай і змагаркай», за што пазней мусіла таксама публічна прабачацца, хоць і без належнай павагі.

Чытайце таксама:

Бондарава папрасіла прабачэння за Сялук, але зрабіла гэта без належнай павагі

«Я не ведала, хто яна такая». Бондарава апраўдваецца за наезд на нявестку Лукашэнкі

Бондарава назвала нявестку Лукашэнкі бэчэбескай і змагаркай

Бондарава паскардзілася Пярцову на карупцыю ў Мінкульце — яе скаргу спусцілі ў Мінкульт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
25
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
1
Ганначка Сялук/адказаць/
26.06.2024
Ня злуюся на волечку, па-першае, яна выбачылася перад нейкім петухом з кгб (які выявіўся павуком з белсату), па-другое, зрабіла такі піяр маім плыткам, іх так раскупілі, што я цяпер самая слынная ўраджэнка Беларусі ўсіх часоў пасьля спадара Мэлстроя з Гомлі. Зрэшты, думаю ўзяць з гэтым прыяцелем спадара Наўседы шлюб (як некалі Ядзя зь Ягайлам). Тады тата прызначыць спадара Мэлстроя каралём і мы станем родапачынальнікамі спадкамнае дынастыі.
26.06.2024
Любы чытачэ, нават спадарыня Вольга, штопраўда ўсскосна і ненаўмысна, пацьвердзіла, што сучасная Алімпіяда палітычны тэатар, які дачыненьне да спорту мае зусім фармальнае. А ты ўсё марыш, каб замест домрачавых з сабаленкамі адправіць сныціных са спартовымі салідарнасьцямі, так становішча зьменіцца. Зьменіцца, вядома, ідэялягічна блізкія спадару Лукашэнку зьменяцца на ідэялягічна блізкія табе.
0
Ганначка Сялук/адказаць/
26.06.2024
Высьветлілася з камжнтароў, што спадар Лукашэнка мне ня татачка, а толькі майму Віця. А Віця мой мужык, то я ня стану жонкай будучага караля-пераемніка спадара Лукашэнкі гомельца спадара Мэлстроя. Даруйце маю недакладнасьць, я ненаўмысна. Але ж і добрая навіна, дзеля вас ёсьцечка, я з дапамогай спадарыні Волечкі столькі плытак прадала, што сёлета запрошаная на Грэмі! Буду нашую краіну на прэміі Амэрыканскае Музычнае Акадэміі рэпрэзэнтаваць! А добрая навіна ў тым, што цяпер па БТ пакажуць грэмі!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031