Знайсці
07.06.2024 / 15:4011РусŁacБел

Бондарава папрасіла прабачэння за Сялук, але зрабіла гэта без належнай павагі

Сумнавядомая даносчыца працягвае выбачацца.

«Паважаныя суграмадзяне! Жадаю сказаць, што калі я пісала пра тое, што Ганна Сялук змагарка, я памылялася, бо гэта не праўда. Інфармацыю заўсёды трэба правяраць», — напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.

Бондарава нядаўна, пабачыўшы прозвішча Сялук у праграме дзяржаўнага канцэрта разам з іншымі нямілымі ёй артыстамі, назвала нявестку Лукашэнкі бэчэбескай і змагаркай. Праўда, хутка выдаліла допіс.

На мінулым тыдні ёй пазваніў вядомы беларускі пранкер-жартаўнік Андрэй Павук, прадставіўшыся афіцэрам КДБ і строга папрасіў больш не памыляцца:

«Я не ведала, хто яна такая, пакуль мне пра гэта не ўдакладнілі», — пачала тады апраўдвацца Бондарава.

«Сур’ёзна, я не ведала. Пра гэта нідзе не пішуць. А я спецыяльна такую інфармацыю не стаўлю сабе за мэту шукаць. Я іншых людзей шукаю, па іншых працую», — дадала даносчыца, паспрабаваўшы перавесці стрэлкі на іншых дзеячаў культуры, якія ёй не падабаюцца.

Чытайце таксама:

«Я не ведала, хто яна такая». Бондарава апраўдваецца за наезд на нявестку Лукашэнкі

Бондарава назвала нявестку Лукашэнкі бэчэбескай і змагаркай

Па даносе Бондаравай затрыманы сузаснавальнік івэнт-агенцтва «Ружовая зебра» 

Бондарава паскардзілася Пярцову на карупцыю ў Мінкульце — яе скаргу спусцілі ў Мінкульт

Бондарава занялася фізіялогіяй мозга: выявіла змены гіпофіза пры менструацыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
42
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
07.06.2024
Плевать большинству людей на этих персонажей.Кому и зачем нужна эта новостная тухлятина?
0
Железный Дровосек/адказаць/
07.06.2024
…какое-то нашествие верблюдиц. Эта, потом  та дубина,которое беларускае слово «спампаваць» не выговаривает. Такое  впечатление.что у них один мозг на двоих.
0
Сымон/адказаць/
07.06.2024
Цікава, што Бондарава выбачаецца не перад Ганнай Лукашэнкай, а перад нейкай юрыдычна неіснуючай Ганнай Сялук. Здаецца, ёй растлумачылі, што выбачыцца неяк трэба, але без узгадвання прозвішча Лукашэнкі. Рэжым пакуль яшчэ саромецца афішыяваць тое, што ня толькі сам "сціплы" Лукашэнка, але і ягоныя сваякі акупавалі ўсю афіцыйна дазволеную медыяпрастору. Хаця ў гэтым ён ўжо і не нашмат саступае клану Кадыравых.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031