Знайсці
25.06.2024 / 16:355РусŁacБел

Лаўроў: Расія не будзе спыняць вайну ва Украіне на час перамоваў аб міры

Міністр замежных спраў Расіі выступіў перад студэнтамі Акадэміі кіравання ў Мінску.

Сяргей Лаўроў. Фота: БелТА

Расія не будзе спыняць ваенныя дзеянні ва Украіне на перыяд правядзення мірных перамоў. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, выступаючы ў Акадэміі кіравання ў Мінску, паведамляе ТАСС.

«Мы сказалі — мы будзем заўсёды гатовыя да мірных перамоў, але на перыяд перамоў мы не будзем спыняць спецыяльную ваенную аперацыю. Мы ўжо такі досвед мелі, нас падманвалі, як гэта было ў красавіку 2022 года», — адзначыў Лаўроў.

Паводле яго слоў, цяпер з'явілася новая прапанова аб перамовах, але рэаліі пастаянна мяняюцца.

«Тыя, хто мае нейкую разважлівасць, павінны прааналізаваць ланцужок сітуацый, калі кожная прапанова адпрэчвалася і сітуацыя для ўкраінскага рэжыму станавілася ўсё горшай і горшай», — мяркуе расійскі міністр.

Уладзімір Пуцін раней заявіў, што гатовы весці перамовы толькі на ўмовах поўнага вываду ўкраінскіх войскаў з анексаваных Расіяй абласцей. Ва Украіне такую прапанову назвалі абразлівай для міжнароднага права.

Чытайце таксама:

Дарадцы Трампа прадставілі план спынення вайны Расіі супраць Украіны

Зяленскі назваў умову міру з Расіяй

Якіх вынікаў дасягнуў саміт міру

«Стандартны набор агрэсара». У Офісе Зяленскага пракаментавалі «мірны план» Пуціна

Пуцін назваў умовы спынення агню і пачатку перамоў па Украіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12
9
Жэка/адказаць/
25.06.2024
Узброіць да зубоў, Трампу нават гаварыць нічога не прыйдзецца. Як толькі будзе вынік выбараў і стане ясна, што перамог Трамп - вовачка раптам стане шоўкавым.
25.06.2024
Cikava. Laŭroŭ kaža pra pieramovy, jak pra vyrašany fakt, i toļki ŭdakładniaje detal, što budzie rabić Rasieja ŭ čas pieramoŭ... Adnak, usie viedajuć slovy Pucina, usie viedajuć, pry jakich umovach jon pahodzicca pajści na pieramovy, i Ŭkraina nie prymie takija ŭmovy... Ci ŭžo niešta źmianilasia ?
6
Жэка/адказаць/
25.06.2024
Žvir , зараз Портнікаў, яго прэсавы сакратар, усім растлумачыць, што калі Зяленскі казаў, што перамоў з Пуціным не будзе, і ўвогуле, перамовы толькі пасьля вываду расейскій войскаў на межы 1991 года - ён жартаваў. Мы яго не так зразумелі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031