Знайсці
24.06.2024 / 23:116РусŁacБел

Абвінавачванне ў распаўсюдзе порна супраць дырэктара школы з-пад Лёзна рассыпаецца?

У маі з'явілася інфармацыя, што ў Лёзненскім раёне кіраўніка Дабрамыслінскай школы Ігара Атрошчанку судзяць за выраб або распаўсюд порна (частка 1 артыкула 343 КК). Інфармацыі пра гэта, акрамя самога факта, амаль не было, але цяпер тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!» даведаўся некаторыя падрабязнасці.

Ігар Атрошчанка

Аўтар тэлеграм-канала сцвярджае, што ў Ігара Атрошчанкі знайшлося шмат абаронцаў — і, падобна, людзі шчыра апраўдваюць маладога мужчыну.

Паводле інфармацыі ад крыніц канала, падзеі развіваліся прыкладна так. Шасцікласнікі ў школе знайшлі дзіўную забаву ў выглядзе фатаграфавання сваіх прычынных органаў. Але гэтая сумнеўная гульня хутка выйшла з-пад кантролю, і зробленыя фотаздымкі разляцеліся ў розныя бакі — наколькі шырока, невядома. А дырэктар, які пра гэта даведаўся, нібыта паспрабаваў усё гэта спыніць ды згасіць ажыятаж вакол сітуацыі.

Такое развіццё сітуацыі не спадабалася маці аднаго з падлеткаў, якая раней працавала ў той самай школе. Як сцвярджаюць відавочцы, звальнялася яна са скандалам і мела зуб на кіраўніцтва. Гэтую ж сітуацыю яна выкарыстала для шантажу дырэктара.

Пасля яе заявы сілавікі ўзялі ў абарот Атрошчанку, у тэлефоне якога знайшлі і асабістыя «непрыстойныя» здымкі ў прыватнай перапісцы з асобай, з якой ён знаходзіўся ў адносінах. Гэта і стала падставай для прыцягнення яго па артыкуле аб вырабе і/або распаўсюдзе парнаграфіі.

Падазрэнне ва ўтойванні разбэшчвання падлеткаў пакуль нібыта не атрымала працяг. Прыкмет складу гэтага злачынства ў сілавікоў на гэты момант няма.

Чытайце таксама:

Пасля падключэння да інтэрнэту карэнныя жыхары Амазонкі трапілі ў порназалежнасць

Судзяць 50-гадовага настаўніка са Светлагорска. Сярод артыкулаў — згвалтаванне падлетка і стварэнне порна

Жыхарка Баранавічаў узяла на вучобе акадэмічны адпачынак, каб зарабіць на порна

Мінскія школьнікі здымалі і прадавалі порна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
20
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
3
3
Пазнон Зэнэк/адказаць/
25.06.2024
Ў 1991-ым годзе незазалежнасьць звалілася на нас зьнянацку, гэта быў падарунак, - ўласная дзяржава. Як бы не было, галоўнае не згубіць дзяржаву, а дзяржавы няма без канцылярыту. Калі па-чалавечы гаварыць, ставіцца адзін да аднога па-людску, то і дзяржава ня трэба. То ж ўжывайма канцылярыт!
2
Ijon Tichy/адказаць/
25.06.2024
"сілавікі ўзялі ў абарот Атрошчанку, ў тэлефоне якога знайшлі" - дзікунскі край, корпаюцца ў тэлефонах, на мяжы, ў школе, падчас затрыманьня... Далёка ім яшчэ да цывілізацыі... Вось ў Эўразьвязе - цывілізаваны эўрапэйскі (дабль таўталёгія, вучыцеся, пакуль Акабчык малы) падыход. Рада Пэрманэнтных Рэпрэзэнтатараў Ўрадаў-Ўдзельнікаў прапануе счытваць файлы ўжо падчас загрузкі ў мэсанджар, нават да адпраўкі. Абавяжуць мэсанджары віжаваць на старце і ў міліцыі вызваліцца час пільнаваць, хто несэгрэгуе сьмецьце ці з коміна выпускае ЦэО два.
1
Gorliwy Litwin /адказаць/
25.06.2024
Мянтам павінна належаць Абсалютная Ўлада! Гэта Нацыянальная Ідэя нашага этнавяскованата варварскага каралеўства
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031