Знайсці
08.06.2024 / 15:3210ŁacБел

Пасля падключэння да інтэрнэту карэнныя жыхары Амазонкі трапілі ў порназалежнасць

Племя маруба з Бразіліі сотні гадоў ізалявана жыло ў джунглях уздоўж ракі Ітуі — аднаго з прытокаў Амазонкі. Увосень мінулага гады ў іх вёсцы з насельніцтвам каля 2000 чалавек усталявалі 20 спадарожнікавых талерак ад кампаніі Starlink.

Спачатку маруба былі рады, бо атрымалі магчымасць аператыўна выклікаць ратавальнікаў і дактароў або размаўляць са сваякамі, якія з'ехалі ў горад. Аднак праз паўгода старэйшыны забілі трывогу, піша Bild.

Маладыя людзі сталі ленавацца і праводзіць палову дня ў гамаках са смартфонамі. Многія трапілі ў залежнасць ад порна, хоць у традыцыйнай культуры індзейцаў забаронена нават цалавацца на людзях. Мужчыны палюбілі стралялкі.

У выніку старэйшыны забаранілі карыстацца інтэрнэтам больш за дзве гадзіны раніцай і пяць гадзін вечарам.

«Калі вы не палюеце, не ловіце рыбу і не вырошчваеце расліны ў вёсцы, вам няма чаго будзе есці», — папярэдзіў мясцовы аксакал Энох Маруба.

Чытайце таксама:

Жыхарка Баранавічаў узяла на вучобе акадэмічны адпачынак, каб зарабіць на порна

Мінскія школьнікі здымалі і прадавалі порна

«Ты як раб: проста ідзеш і робіш гэта». Беларусы, якія лічаць сябе сэксаголікамі і цвёрда вырашылі «завязаць», расказалі пра свой досвед

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
25
Ого
8
Сумна
2
Абуральна
0
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
08.06.2024
окститесь, сударь. Ватыкан яшчэ ў мінулым тысячагодзі (у 1998г., калі мяне не падводзіць знешняя памяць) назначыў святога заступніка Інтэрнэта
0
нівадворская/адказаць/
08.06.2024
цікавая версія паходжання назвы. із какіх істочнікаў пачарпнулі?
0
лу зе р/адказаць/
08.06.2024
мда.. у прэрыях НН канечне асобая публіка... некаму зе мярэшчыцца, некаму лу...

а муж сказаў - якія гэта індзейцы? гэта п*дзікі. у індзейцаў барада не расце
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031