Знайсці
24.06.2024 / 16:266РусŁacБел

Замест Booking: на беларускі рынак арэнды кватэр прыйшоў буйны расійскі гулец

На беларускі рынак арэнды кватэр прыйшла расійская кампанія «Суточно.ру». У расійскім сэрвісе з'явіліся прапановы па сутачнай арэндзе ў Мінску і іншых гарадах Беларусі. Цэны на партале прадстаўленыя ў расійскіх рублях.

Так, на найбліжэйшыя дні студыя ў «Мінск-Свеце» каштуе 4100 расійскіх рублёў (46 даляраў) за дзень, студыю каля «Дана Мол» на Усходзе можна зняць за 5454 рублі (61 даляр) за дзень.

У Беларусі дапамогу ў арэндзе кватэр на суткі прапануюць мясцовыя сэрвісы «Куфар. Нерухомасць» і Realt, а таксама расійскі «Островок».

Міжнародныя сэрвісы Booking.com і Airbnb.com пайшлі з беларускага рынку ў 2022 годзе пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

Сэрвіс «Суточно.ру» запусцілі ва Ульянаўску ў 2011 годзе. Пасля пакідання рынку міжнароднымі кампаніямі ён з'яўляецца самым папулярным у сваім сегменце ў Расіі.

Чытайце таксама:

Якімі кватэрамі і аўто валодае бізнэсмен Аляксей Алексін, набліжаны да Лукашэнкі

Латушка расказаў, як Лукашэнка вырашае жыллёвыя праблемы набліжаных да яго асоб, і ці скарыстаўся ён з гэтых магчымасцяў сам

«Гэта слёзы». Тур падлічыў, колькі дзяржава заробіць на канфіскацыі маёмасці беларусаў, якія з'ехалі з краіны

У Беларусі растуць цэны на нерухомасць. Хто купляе?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6
1
Жора/адказаць/
25.06.2024
Палм, кажу дзякуй і Лукашэнку, і Ціханоўскай. Вынік адзін на ўсіх, і ён не на карысць беларускай дзяржавы і нацыі.
2
Маскавітаў геть!/адказаць/
25.06.2024
Добра што папярэдзілі. Ігнаруем чужынскія сервісы. Ні рубля акупантам!
0
Индеец/адказаць/
25.06.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031