Партугалія разграміла Турцыю, а на Еўра-2024 забілі самы кур’ёзны гол ВІДЭА
Партугалія — Турцыя — 3:0.
Фота: Themba Hadebe / AP
Адкрыў лік Бернарду Сілва.
А потым здарыўся самы кур’ёзны гол на Еўра-2024.
Партугалія атакавала, Кансэлу прабіў у нікуды, мяч перахапіў турак Акайдын і адпасаваў галкіперу «Манчэстар Юнайтэд» Алтаю Баяндыру. А той, відаць, не зразумеў намеру партнёра па камандзе і толькі правёў яго вачыма.
Гэта ўжо шосты аўтагол на Еўра-2024.
Трэці гол забіў Бруну Фернандэш.
Пасля двух тураў: Партугалія — 6, Турцыя — 3, Грузія, Чэхія — 1.
Партугалія выйшла ў плэй-оф.
У апошнім туры ў сераду згуляюць: Партугалія — Грузія, Турцыя — Чэхія. Пачатак матчаў а 22-й гадзіне.
Сёння а 22-й матч Румынія — Бельгія.
Чытайце таксама:
Бацькі гэтага 21-гадовага форварда зборнай Іспаніі пешкі перайшлі Сахару, каб выратавацца ад вайны
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)