Знайсці
22.06.2024 / 17:57РусŁacБел

Грузія — Чэхія — 1:1

У апошнім туры Грузіі гуляць з Партугаліяй.

Фота: Sunday Alamba / AP

У канцы першага тайма з пенальці забіў Георгій Мікаўтадзэ, а ў пачатку другога тайма грудзьмі зраўняў лік найлепшы бамбардзір мінулага чэмпіянату Еўропы Патрык Шык.

На апошніх секундах Лабжанідзэ меў шанец забіць пераможны гол, але прабіў вышэй варот.

Варта зазначыць, што варатар зборнай Грузіі і «Валенсіі» Георгі Мамардашвілі зрабіў 11 сэйваў, столькі падчас аднаго матчу не было 12 гадоў.

Партугалія — 3 (1 гульня). Турцыя — 3 (1), Чэхія — 1 (2), Грузія — 1 (2).

А 19-й у гэтай групе пачнецца матч Партугалія — Турцыя.

У апошнім туры ў сераду згуляюць Грузія з Партугаліяй, а Чэхія з Турцыяй.

Чытайце таксама:

Бацькі гэтага 21-гадовага форварда зборнай Іспаніі пешкі перайшлі Сахару, каб выратавацца ад вайны

На Еўра-2024 зафіксавана першая безгалявая нічыя

Украіна зноў здолела перавярнуць гульню і вырваць перамогу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031