Знайсці
22.06.2024 / 18:269РусŁacБел

Анджэй Дуда паляцеў у Кітай і будзе там гаварыць пра Беларусь

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адправіўся з афіцыйным візітам у Кітай. Як паведамляе ягоная прэс-служба, найважнейшымі пытаннямі, якія будуць абмяркоўвацца падчас гэтага візіту — бяспека і эканоміка.

Анджэй Дуда. Фота: AP Photo/Andrew Harnik

Падчас знаходжання ў Кітаі ў Дуды запланаваныя сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і кіраўніком урада гэтай краіны Лі Цянам. Таксама польскі лідар возьме ўдзел у летнім Сусветным эканамічным форуме ў Даляні і ў польска-кітайскім эканамічным форуме ў Шанхаі.

Перад выпраўленнем у Кітай на адмысловым брыфінгу Анджэй Дуда адзначыў, што ў гэтым візіце вельмі важным будзе палітычны кампанент.

«Мы маем вайну ва Украіне, а таксама гібрыдную атаку Беларусі на польскую мяжу, дзе беларускія ўлады ўжо тры гады пастаянна штурхаюць нам мігрантаў, прымушаючы іх спрабаваць незаконна перасекчы мяжу», — адзначыў польскі прэзідэнт.

Адна з найважнейшых ідэй Кітая — гэта так званая ініцыятыва Пояса і Шляху, якая ўключае стварэнне транспартных шляхоў, якія дазвалялі б дастаўляць кітайскія тавары ў Еўропу па зямлі. Пры гэтым адзін з найважнейшых чыгуначных маршрутаў праходзіць праз Беларусь.

Гэты маршрут, які праходзіць праз Беларусь, сёння падвяргаецца абмежаванням з-за гібрыднай атакі, якую ажыццяўляюць беларускія ўлады на польскую мяжу, і пра гэта Анджэй Дуда таксама мае намер гаварыць з Сі Цзіньпінам.

«Адносіны Кітая з Беларуссю традыцыйна дружалюбныя. Я хачу прадставіць гэтую сітуацыю старшыні КНР Сі Цзіньпіну. І расказаць, з чым мы сутыкаемся», — заявіў Дуда.

«Гэты візіт вельмі важны для нашай бяспекі ў Еўропе. Мы ведаем, што Кітай — звышдзяржава, мы ведаем, што ў яго сяброўскія адносіны не толькі з Беларуссю, але і з Расіяй, а Расія сёння з'яўляецца агрэсарам ва Украіне. І гэта тое, што я хачу абмеркаваць са старшынёй Сі Цзіньпінам. Ні для каго не сакрэт, што ўплыў Кітая, у тым ліку і на Расію, безумоўна, вялікі. Прадставіць наш пункт гледжання на гэтае пытанне старшыні Сі Цзіньпіну, на мой погляд, вельмі важна», — дадаў палітык.

Перамовы Дуды і Сі Цзіньпіна запланаваныя на 24 чэрвеня, у той жа дзень плануецца сустрэча з кітайскім прэм'ерам Лі Цянам і іншымі сябрамі ўрада.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Польшчы згадаў Беларусь сярод неабходных краін у зоне бяспекі Ініцыятывы трох мораў

Дуда заявіў пра гатоўнасць Польшчы размясціць у сябе ядзерную зброю

«Маглі з беларускімі памежнікамі закурыць цыгарэту». Як жыве польскае памежжа з буфернай зонай

Польскі ўрад не стаў даваць сваім памежнікам «ліцэнзію на забойства»

Турысты на польска-беларускай мяжы сталі атрымліваць трывожныя эсэмэскі. Ці варта панікаваць?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
4
голос пал палыча из габажника/адказаць/
22.06.2024
пастаянна штурхаюць нам мігрантаў, прымушаючы іх спрабаваць незаконна перасекчы мяжу», — адзначыў польскі прэзідэнт.

а да гэтага (а можа і зараз) мігранты перасякалі мяжу значыць законна? (не праз беларускую мяжу) і польскі прэзідэнт быў давольны?
3
Шуба качанавай /адказаць/
22.06.2024
голос пал палыча из габажника, што, прыгарае?))) Луке і так, і так засталося "кіраваць" лічаныя месяцы. Ці рашка, ці Кітай дэ факта адхіляць ад прымання стратэгічных рашэнняў. Застануцца паўнамоцтвы губернатаоа пры лепшым для яго раскладзе
0
или или/адказаць/
23.06.2024
Так,в голове агро,а  замашки фюрера ( фюрер по немецки- это главнокомандующий) А что на самом деле оценит История.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031