Знайсці
14.06.2024 / 16:192РусŁacБел

Прэзідэнт Польшчы згадаў Беларусь сярод неабходных краін у зоне бяспекі Ініцыятывы трох мораў

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда хоча бачыць Беларусь, Украіну, Малдову, Грузію і краіны Заходніх Балкан у зоне бяспекі Ініцыятывы трох мораў. Пра гэта ён заявіў падчас кангрэса Ініцыятывы Трымор'я ў Любліне.

Дуда падчас свайго выступлення заявіў, што ў «эпоху адраджэння расійскага імперыялізму» нельга дазволіць Расіі перамагчы ва Украіне.

«Калі мы дазволім ім перамагчы ва Украіне, яны захочуць пайсці далей», — адзначыў польскі прэзідэнт.

«Уключэнне Украіны, Беларусі, Малдовы, Грузіі і краін Заходніх Балкан у нашу зону бяспекі, свабоды і росквіту павінна быць галоўнай мэтай польскай замежнай палітыкі, а таксама палітыкі трох мораў і еўрапейскай палітыкі», — падкрэсліў Анджэй Дуда. 

«Ініцыятыва трох мораў» (ІТМ), таксама вядомая як «Балта-Адрыята-Чарнаморская ініцыятыва» ці «Трымор'е» — аб'яднанне трынаццаці дзяржаў Еўрапейскага саюза (Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя, Грэцыя, Латвія, Літва, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія, Харватыя, Чэхія, Эстонія), і дзвюх краін-партнёраў: Украіны (з 2022) і Малдовы (з 2023), размешчаных у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Упершыню сустрэча прадстаўнікоў гэтых дзяржаў на найвышэйшым узроўні адбылася ў 2016 годзе.

Тэрыторыя краін-удзельніц мае выхад да Адрыятычнага, Балтыйскага і Чорнага мораў, адгэтуль і яе назва. Мэтай арганізацыі заяўлена наладжванне рэгіянальнага дыялогу па розных пытаннях, якія закранаюць дзяржавы-сяброўкі.

Чытайце таксама:

Дуда заявіў пра гатоўнасць Польшчы размясціць у сябе ядзерную зброю

Наўседа ў Сувалкскім калідоры прапанаваў Дудзе сумесныя закупкі HIMARS

Дуда пажадаў Зяленскаму прыехаць на наступны саміт Трымор'я ў касцюме

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
1
Rzeczpospolita/адказаць/
14.06.2024
Даўно трэба адрадзіць Канферэнцыю народаў ад Балтыйскага да Азоўскага марэй. Балтыска-Чарнаморскі Альянс дазволіць супольна вырашаць эканамічна-абарончыя задачы не дазваляючы ўлазіць нашы супольныя праблемы. Мы жылі разам і будзем жыць у добрасуседстве ды ўзаемапавазе
1
Ерома/адказаць/
14.06.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031