Знайсці
22.06.2024 / 15:076РусŁacБел

Працягваецца збор для праваабаронцы і актывіста Алеся Рамановіча, які ўцёк ад пераследу ў Беларусі

Алесь уваходзіў у Партую БНФ, на выбарных кампаніях быў у розных ролях: як назіральнік, сябра участковай камісіі, кандыдат у дэпутаты розных узроўняў.

Пасля 2020 года наведваў судовыя пасяджэнні па палітычных працэсах і падтрымліваў людзей аж да апошняга затрымання ў сакавіку.

«У сакавіку 2024 года раніцай, выламаўшы дзверы ў хаце, да мяне ўварваліся супрацоўнікі ГУБАЗіК з сілавікамі «Шторму». Яны выцягнулі мяне з ложка, катавалі, білі, выломвалі рукі за спінай — усё таму, што напярэдадні была заведзеная чарговая крымінальная справа супраць праваабарончага цэнтру «Вясна», і сілавікі шукалі сувязь паміж мной і «Вясной», каб прыцягнуць мяне па гэтай справе. Аднак дабіцца прызнання ці выявіць нейкія сувязі з арганізацыяй яны не змаглі, таму мне прызначылі дату суда і адпусцілі дадому»

Пры дапамозе «Байсол» Алесь змог з'ехаць з Беларусі.

Падтрымаць праз «Байсол» (ні ў якім разе не ахвяруйце, калі вы ў Беларусі, або збіраецеся туды вяртацца)

Чытайце таксама:

«Адна з самых складаных эвакуацый апошняга часу». З Беларусі выехаў праваабаронца Аляксандр Рамановіч

«ГУБАЗіК павёз мяне ў свае кабінеты, а там — прапагандыст АНТ». Гісторыя пінскага праваабаронцы 

«На іконцы быў нейкі зялёны чорцік». Беларус распавёў, як знайшоў шпіёнскую праграму на тэлефоне 

Каго затрымліваюць пасля праверкі тэлефона на мяжы? Назіранні з ізалятара 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
22.06.2024
меры бяспекі для беглага, бо Байсол гэта міністерство соцзашчіты белоруссіі в эміграціі.
1
знак/адказаць/
22.06.2024
прабачце, але..
які праваабаронца? калі не ведае нават сваіх правоў
22.06.2024
меры бяспекі для беглага, выдатны камэнтар насамрэч. А памятаеце спробу манапалізацыі дабрачыннасьці ў адных міністэрскіх руках. Называлася гэта адзіным маратонам дабрачыннасьці
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031