Знайсці
18.06.2024 / 16:038РусŁacБел

«Адна з самых складаных эвакуацый апошняга часу». З Беларусі выехаў праваабаронца Аляксандр Рамановіч

Пра эвакуацыю з Беларусі пінскага праваабаронцы і грамадскага актывіста Аляксандра Рамановіча паведаміў кіраўнік фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак, адзначыўшы, што «гэта быў адзін з самых складаных эвакаў апошняга часу». 

Аляксандр Рамановіч. Фота: Байсол

Аляксандр Рамановіч пачынаючы з 2003 года актыўна ўдзельнічаў у перадвыбарных кампаніях у Беларусі: быў назіральнікам, сябрам участковай камісіі і кандыдатам у дэпутаты розных узроўняў. З 2007 года быў сябрам партыі БНФ і руху «За Свабоду». 

У 2020 годзе ўдзельнічаў у шматлікіх мірных акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Аказваў прававую дапамогу людзям, якія сутыкнуліся з пераследам: кансультаваў, рыхтаваў да судовых працэсаў. Наведваў судовыя пасяджэнні па палітычных працэсах і падтрымліваў людзей аж да апошняга затрымання ў 2024 годзе.

Агулам з 2020 па 2024 год Рамановіч прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці 7 разоў, перажыў некалькі ператрусаў.

У сакавіку 2024 года раніцай, выламаўшы дзверы ў хаце, да яго ўварваліся супрацоўнікі ГУБАЗіК з сілавікамі «Шторму» і брутальна затрымалі. Напярэдадні была заведзеная чарговая крымінальная справа супраць праваабарончага цэнтру «Вясна», і сілавікі шукалі сувязь паміж ім i Рамановічам. Аднак неўзабаве яму прызначылі дату суда і адпусцілі дадому.

Праз некалькі дзён у сябе на тэлефоне праваабаронца выявіў усталяваную шпіёнскую праграму, замаскаваную пад «сістэмныя наладкі» з шырокім доступам да ўсіх функцый тэлефона: камеры, мікрафона, месцазнаходжання, файлаў і г.д. Калі ён выдаліў яе, яго зноў затрымалі і арыштавалі на 15 сутак.

Пасля гэтага, не чакаючы чарговага арышту, Рамановіч тэрмінова з'ехаў з Беларусі.

Цяпер ён знаходзіцца ў Польшчы, для яго падтрымкі абвешчаны дабрачынны збор на платформе «Байсол».

Чытайце таксама:

Былыя палітвязні пераадкрываюць бар — тыя самыя «Банки-Бутылки», якія закрылі пасля выканання там песні «Океан Ельзи»

Мазыранін назваў Лукашэнку «калгаснікам» і год жыў у Расіі, каб не арыштавалі. А пасля цішком вярнуўся…

Як у Беларусі караюць за дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій і якая логіка? Паспрабавалі разабрацца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
14
Абуральна
3
0
Рэчаіснасьць/адказаць/
19.06.2024
Усе, ты занадта перабольшваеш іхнія здольнасьці
1
Дракула/адказаць/
19.06.2024
Влад, так загадочнее
0
вэры импотент пэрсон/адказаць/
20.06.2024
Дракула,так загадочнее для финансования БайСола, а так всё просто купил билет в Россию на паспорт родственника с такой же фамилией, далее билет в астану или грузию, а там прямо в амбасаду РП,
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031