Знайсці
21.06.2024 / 22:59ŁacБел

Беларусь заняла 46-е месца ў свеце па сярэднім узросце насельніцтва

Паводле даных CIA World Factbook, сярэдні ўзрост жыхароў Беларусі складае 42 гады, піша Thinktanks.by.

Як адзначаюць эксперты, Манака і Японія — дзве краіны з высокай працягласцю жыцця і нізкім узроўнем нараджальнасці — маюць адныя з найвышэйшых сярэдніх узростаў у свеце.

Высокі сярэдні ўзрост жыхароў сведчыць пра старэнне насельніцтва. У Манака ён складае 57 гадоў. На другім месцы па гэтым паказчыку (51 год) знаходзяцца астравы Сен-П'ер і Мікелон (51 год) — заморская супольнасць Францыі ў Атлантычным акіяне непадалёк ад Канады. На трэцім месцы размясцілася Японія (50 гадоў).

У некаторых нашых суседзяў насельніцтва старэйшае за беларускае. У Латвіі сярэдні ўзрост — 46 гадоў і 17-е месца ў свеце, у Літве — 45 і 18-е, у Украіны тыя ж 45 і 25-е, у Польшчы 43 і 38-е. Толькі Расія за беларусаў ніжэй на 2 пазіцыі, на 48-м месцы, але сярэдні ўзрост у ёй той самы — 42 гады. 

Што тычыцца самага маладога насельніцтва ў свеце, то яно цяпер у Нігеры. Сярэдні ўзрост жыхароў гэтай афрыканскай краіны складае ўсяго 15 гадоў. У таксама афрыканскіх Угандзе, Анголе і Малі сярэдні ўзрост жыхароў складае 16 гадоў.

Сярэдні ўзрост насельніцтва ўсёй Зямлі сёння ацэньваецца ў 31 год.

Чытайце таксама:

Насельніцтва Мінска зноў скарацілася — да 2 мільёнаў усё далей

Зніжэнне нараджальнасці ва ўсім свеце можа адбыцца хутчэй, чым чакалася

У 2023 годзе беларускі нарадзілі ў Польшчы 775 дзяцей

Стала вядома, колькі беларусаў нарадзілася ў 2023. Сітуацыя найгоршая за ўвесь час падлікаў

Нараджальнасць падае. Цяпер ужо ва ўсім свеце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031