Знайсці
20.06.2024 / 12:162РусŁacБел

У Бярозаўскім раёне патануў рыбак. Праз дзевяць дзён патануў яго брат

Першая трагедыя здарылася 10 чэрвеня.

Bereza.by

Раніцай 10 чэрвеня 37-гадовы жыхар вёскі Залужжа пайшоў на рыбалку і не вярнуўся дадому. Яго брат стаў турбавацца з-за працяглай адсутнасці сваяка і адправіўся на пошукі, піша bereza.by.

Падышоўшы да берага Залужскага кар'ера, мужчына выявіў свайго брата ў вадзе без прыкмет жыцця.

bereza.by

А праз дзевяць дзён, учора ў сераду, патануў ён сам. Гэта таксама здарылася ў вадаёме каля вёскі Залужжа. Работнікі МНС знайшлі цела загінулага і дасталі яго з вады. Мужчыну было 47 гадоў.

Чытайце таксама:

У Добрушы патануў 15-гадовы падлетак

На Піншчыне патануў у сажалцы васьмігадовы хлопчык

На байкерскім фестывалі ў Полацкім раёне патануў мужчына

Падчас купання з сябрамі ў Клімавічах патануў 16-гадовы падлетак

На Случчыне знайшлі мёртвым раней зніклага падлетка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
15
Абуральна
0
0
Алеша/адказаць/
20.06.2024
А чаму не фірмовае:
«У Бярозаўскім раёне патануў рыбак. Ён быў не адзін.»
0
рус алко/адказаць/
20.06.2024
гэта рус алко ўцягнула іх
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031