Знайсці
02.06.2024 / 13:211РусŁacБел

На байкерскім фестывалі ў Полацкім раёне патануў мужчына

Мужчына 1971 года нараджэння патануў на байкерскім фестывалі. Яго цела знайшлі адпачываючыя на супрацьлеглым беразе ракі.

1 чэрвеня ў 20:42 ад работнікаў медыцынскай службы ратавальнікам паступіла паведамленне пра патанулага чалавека на рацэ Тураўлянка ў в. Емяльянікі Полацкага раёна. 

Адпачывальнікамі на беразе ракі было выяўлена і вынята з вады цела патанулага мужчыны 1971 года нараджэння. 

Як высветлілася пазней, мужчына прыехаў на байкерскі фестываль, які праходзіў на процілеглым беразе ракі на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера «Космас». Абставіны ўтаплення ўдакладняюцца следчымі.

Чытайце таксама:

Ратавальнікі прыязджалі ў Мінскі заапарк, каб уратаваць там бусляня

Падчас купання з сябрамі ў Клімавічах патануў 16-гадовы падлетак

Штаны і трусы склаў побач: гродзенка не змагла трапіць дадому, бо перад яе кватэраю спаў голы мужчына

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0
1
Мухаеды/адказаць/
02.06.2024
Мухаедства - дрэнная звычка байкераў. Не трэба ездіць з адкрытым ротам. Мабыць і гэты байкерны тапелец не пачысціў горла ад мух і палез купацца. Віця лукашэнка таксама байкер. Не ён патануў ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031