Знайсці
20.06.2024 / 08:21РусŁacБел

Сёння наступае астранамічнае лета. Ноч на пятніцу будзе самай кароткай у годзе

У Мінску сонца ўзышло ў 04:37, а сядзе толькі ў 21:45. Даўжыня дня складзе 17 гадзін 7 хвілін, а ноч будзе доўжыцца ўсяго 6 гадзін 53 хвіліны. 

Узыход на Вялляй. Наша Ніва

Але чым бліжэй на поўнач, тым дзень даўжэйшы, а ноч карацейшая.

Так у Віцебску сонца ўзышло ў 04:18, а сядзе ў 21:43, даўжыня складзе 17 гадзін 25 хвілін.

У Таліне наогул сонца, узышоўшы ў 04:03, сядзе ў 22:42, даўжыня дня сёння ў сталіцы Эстоніі складзе 18 гадзін 39 хвілін.

У фінскім Турку даўжыня дня будзе 19 гадзін 3 хвіліны, а ў Раваніемі — рэзідэнцыі Святога Мікалая — наогул наступіў палярны дзень.

Сёлета наступленне астранамічнага лета і ранняга сонцастаяння звязана са складаным узаемадзеяннем паміж арбітамі Зямлі і Сонца, а таксама асаблівасцямі каляндарнага летазлічэння. Вядома, што штогадовы зварот Зямлі вакол Сонца не дакладна роўны 365 дням. Ён займае 365,242189 дзён. Каб улічыць гэтую розніцу, у календары ўведзены высакосныя гады.

У звычайным годзе 365 дзён, і кожны год сонцастаяння і раўнадзенства наступаюць крыху пазней, чым у папярэднія гады. У высакосным годзе 366 дзён. Даты сонцастаянняў і раўнадзенстваў сёлета наступаюць на 18 гадзін, 11 хвілін і 14,87 секунды раней, чым годам раней.

Чытайце таксама:

З-за непагадзі цягнікі ў Беларусі ідуць з адхіленнем ад графіку

У наступныя дні стане яшчэ цяплей, чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы

Якім будзе надвор'е гэтым летам?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031