Знайсці
08.06.2024 / 19:273РусŁacБел

Якім будзе надвор'е гэтым летам?

Лета ў Беларусі чакаецца вельмі цёплым. Але ёсць нюансы.

Чаго чакаць бліжэйшыя тры месяцы расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў.

Аналізуючы прагнастычную інфармацыю сусветных метэацэнтраў і інстытутаў, можна меркаваць, што лета ў Беларусі чакаецца вельмі цёплым. Тэмпературны фон прагназуецца на 1-2°C вышэйшым за кліматычную норму, якая складае +18°C.

Галоўнай асаблівасцю гэтага лета можна лічыць вялікую зменлівасць умоў надвор'я. Магутныя працяглыя хвалі цяпла будуць змяняцца інтэнсіўнымі зацяжнымі пахаладаннямі.

Пераход ад цяпла да холаду і наадварот будзе суправаджацца моцнымі ліўнямі, навальніцам, шкваламі, градам.

Працяглыя дажджы могуць прыводзіць да пераўвільгатнення глебы, дэфіцыту цяпла і дажджавых паводкаў. Хвалі цяпла могуць прынесці сухавеі, засуху і прыродныя пажары.

Колькасць ападкаў чакаецца каля кліматычнай нормы. На працягу лета нас чакае ў сярэднім ад 24 да 32 вільготных дзён. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1
1
Прагназіст зацейнік/адказаць/
08.06.2024
Не хвалюйцесь, лета будзе !
08.06.2024
Прагназіст зацейнік ... na bliudzie budzie. Z takim prahnozam... I bolš ničoha.
09.06.2024
Карацей - гавенае будзе лета, з невялічкай колькасьцю цеплага надвор'я, астатняе холад, дождж, вецер
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера