Знайсці
19.06.2024 / 22:52ŁacБел

20 чэрвеня зноў чакаецца непагадзь

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц, моцных ветру і дажджоў аб’яўлены ў Беларусі на 20 чэрвеня. Пра гэта паведамляе Белгідрамет. 

У чацвер ноччу будзе воблачна з праясненнямі, днём пераменная воблачнасць. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, прагрымяць навальніцы, у паўднёва-ўсходняй частцы будуць моцныя дажджы.

Днём пераважна па ўсходзе прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы ​​ўзмоцняцца да 14 м/с, а ў многіх раёнах дасягнуць 15-20 м/с.

Апроч іншага, рэзка пахаладае. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 11-17 градусаў, а па паўднёвым усходзе — да плюс 19 градусаў, днём будзе плюс 17-23 градусы.

Чытайце таксама:

Якім будзе надвор'е гэтым летам?

Мінск сёння зноў трапіў пад моцную залеву ФОТЫ і ВІДЭА

У Зэльвенскім раёне паваленае ветрам дрэва забіла жанчыну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031