Знайсці
17.06.2024 / 21:22ŁacБел

Прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек

17 чэрвеня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння з'яўляюцца ў Беларусі палітвязнямі, складае 1409 чалавек.

У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы: Вячаслаў Негадзенка, Аляксандр Іода, Язэп Дулеба, Анатоль Валадзько, Аксана Ляпко.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1409 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Стаў вядомы завочны прысуд Леаніду Судаленку

Аляксандра Фядуту вярнулі ў калонію са шпіталя

Праваабаронцу Валянціна Стэфановіча перавялі ў ПКТ на паўгода

«У яе свядомасць шасцігадовай дзяўчынкі». У гомельскай калоніі сядзіць палітзняволеная з аўтызмам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031