Знайсці
17.06.2024 / 15:51ŁacБел

Стаў вядомы завочны прысуд Леаніду Судаленку

Сёння ў Гомельскім абласным судзе вынеслі прысуд вядомаму праваабаронцу Леаніду Судаленку, піша «Гомельская вясна».

Суддзя Аляксандр Сотнікаў прызначыў Судаленку пакаранне ў выглядзе 5 год пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам 650 базавых велічынь.

Леанід Судаленка — вядомы праваабаронца і юрыст, з’яўляўся кіраўніком Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Вясна». Пакінуўшы Беларусь, ён адразу заявіў, што скіруе сваю дзейнасць на хутчэйшае вызваленне беларускіх палітвязняў.

Леанід Судаленка — адзін з першых праваабаронцаў, які пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года патрапіў пад крымінальны пераслед.

Яго затрымалі раніцай 18 студзеня 2021 г. па дарозе на офіс у межах крымінальнай справы, распачатай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У той жа дзень таксама была затрымана валанцёрка «Вясны» Марыя Тарасенка, а праз некалькі дзён затрымалі яшчэ адну валанцёрку — Таццяну Ласіцу.

3 верасня 2021 г. у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля распачаўся працэс. Суддзя Сяргей Салоўскі вынес пастанову, якой вырашыў праводзіць суд у закрытым пасяджэнні на працягу ўсяго разбіральніцтва. 3 лістапада 2021 Леаніда асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. А ў кастрычніку 2022 года МУС унёс палітзняволенага праваабаронцу ў пералік «асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

21 ліпеня 2023 года праваабаронца выйшаў на волю з ПК № 3, цалкам адбыўшы тэрмін, і выехаў з краіны. Час паказаў, што недарэмна.

Чытайце таксама:

Праваабаронцу Леаніда Судаленку завочна судзяць за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Прызначана дата завочнага суда над праваабаронцам Леанідам Судаленкам

Сілавікі прыйшлі ноччу шукаць Леаніда Судаленку ў яго гомельскай кватэры. Той тактоўна падказаў, дзе яго знайсці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031