Знайсці
31.01.2010 / 15:383РусŁacБел

У завіруху. Верш

    Завея замяла твае сляды
    У накірунку вуліцы Цэнтральнай,
    Сюжэт — банальны і запамінальны,
    Засумаваў бамонд правінцыяльны,
    У палоне снежным — сёлы, гарады,
    Завея замяла твае сляды.

    Увесну — зноў у квецені сады,
    Ты страпянешся ў сукенцы бальнай,
    Насустрач ён — прыгожы, малады
    Юнак непрадказальна геніяльны,
    Што паступаць збіраўся ў тэатральны
    Увесну, калі ў квецені сады.

    Усмешка лета з пырскамі вады,
    І на Лахве ў дзятвы — сезон купальны,
    Ты зноў прыйшла, чароўная, сюды.
    На лузе бусел — доўгі і худы
    Палюе жаб, зязюлі плач кранальны.
    Усмешка лета з пырскамі вады.

    Дажджамі плача восень у халады,
    Такой бяды — шлях уратуе дальні,
    Сустрэнемся на Мальце, там, дзе пальмы,
    Зноў на пяску чытаць твае сляды.
    Лунае ў паветры звон вянчальны,
    І не для нас — дажджы і халады.

Алесь Сакалоў, Баркалабава (Быхаўскі раён)

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930