Знайсці
14.06.2024 / 23:5532РусŁacБел

«Я не антысеміт, але больш за палову яўрэяў». Лукашэнка на антыкарупцыйнай нарадзе супярэчыў сам сабе

Падчас антыкарупцыйнай нарады з урадам Лукашэнка пабачыў у карумпаванасці прызначаных сабой чыноўнікаў этнічны падтэкст.

Гаворачы пра карупцыйную справу з удзелам Ігара Брыло, які спачатку быў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання, а пасля памочнікам Лукашэнкі па Віцебскай вобласці, Лукашэнка згадаў, што разам з ім па крымінальнай справе праходзяць тры дзясяткі чалавек і чамусьці падкрэсліў іх этнічнае паходжанне.

«Вось тры дзясяткі чалавек пералічаныя. Вы мяне прабачце, я не антысеміт, але больш за палову яўрэяў. Гэта што, у нас асаблівае, прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і не думаюць пра сваю будучыню? Усе аднолькавыя перад законам. І яўрэі, і беларусы, і ўкраінцы, рускія і палякі», — заявіў палітык.

@nashanivanews Міністр замежных спраў Ізраіля абвінаваціў Лукашэнку #беларусь#лукашенко#израиль#израильтяне#нашаніва#срочныеновости#белорусы#израиль♬ Funny Guy - Parry Music

Гэтае антысеміцкае выказванне паказалі толькі ў вячэрнім эфіры на дзяржтэлеканале «Беларусь 1», у прэс-рэлізе на афіцыйным сайце Лукашэнкі цытата адсутнічае.

Чытайце таксама:

МУС пацвердзіла арышт топ-менеджара чыгункі з $3 мільёнамі, а пасля выдаліла навіну з усіх каналаў. Што здарылася?

Лукашэнка зноў пагражаў ураду: Крок налева, крок направа — да сценкі паставім

Лукашэнка назваў імёны яшчэ некалькіх высокапастаўленых хабарнікаў

Крымінальную справу завялі на былога намесніка міністра энергетыкі Міхадзюка. Ён у СІЗА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
49
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
13
6
Юрась/адказаць/
15.06.2024
А в Україні вони складають зараз 80%...
0
Клован/адказаць/
16.06.2024
[Рэд. выдалена]
2
гуляе з Дугінскімі да ФСбшнікамі (паграмістамі) супраць пуціна і яго тэхнакратаў/адказаць/
16.06.2024
НС,

Лукашэнка гуляе з Дугінскімі да ФСбшнікамі (паграмістамі)  супраць пуціна і яго тэхнакратаў , выкрывае "сіянізкія пляны"  ў блакітнавокай рэпубліке . цікава,  чаму не кажа , ХТО ІХ УСІХ ПРЫЗНАЧЫЎ НА ГЭТЫЯ ПАСАДЫ ....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031