Знайсці
14.06.2024 / 12:486РусŁacБел

МУС пацвердзіла арышт топ-менеджара чыгункі з $3 мільёнамі, а пасля выдаліла навіну з усіх каналаў. Што здарылася?

У аўтарытарных сістэмах строга вызначана, хто мае права першым апублічыць рэзанансную навіну.

Нарада ў Лукашэнкі 14 чэрвеня 2024 года. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

13 чэрвеня Міністэрства ўнутраных спраў пацвердзіла, што за хабар затрымалі топ-менеджара Беларускай чыгункі. Імя не называлася, але паведамлялася, што ў тайніках кватэры і загараднага дома затрыманага канфіскавалі больш за 3 мільёны даляраў.

Раней гэту інфармацыю апублічыла «Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў». Пісалася, што за хабар узялі першага намесніка кіраўніка БЧ Пятра Дулуба.

Але неўзабаве пасля публікацыі міліцэйскія каналы сінхронна выдалілі ўсю інфармацыю пра затрыманне са сваіх каналаў, што выглядала дзіўна.

Разгадка гэтаму знайшлася 14 чэрвеня — прэс-служба Лукашэнкі анансавала, што на нарадзе ён «пракаментаваў карупцыйныя затрыманні на Белчыгунцы». Выглядае, што па задуме менавіта Лукашэнка першым мусіў расказаць публіцы пра затрыманні на чыгунцы. Таму сілавікоў папрасілі прыбраць усе прэс-рэлізы.

А дзяржаўныя СМІ цяпер рапартуюць — «Лукашэнка раскрыў інфармацыю пра буйную карупцыйную справу». Палітык паведаміў, што сярод затрыманых за хабары — той самы Дулуб.

«У схованках у кватэры і ў загарадным доме фігуранта канфіскаваныя грашовыя сродкі на суму больш за $3,2 млн», — агучыў Лукашэнка дэталі.

@nashaniva Якую маёмасць мае топ-менеджар Белчыгункі Пётр Дулуб? #беларусь#нашаніва#недвижимость#чиновники#беларусьновости#навіны♬ Funny Guy - Parry Music

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
15
Ха-ха
23
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
3
1
даведка/адказаць/
14.06.2024
ГУБОПиК торопился обнародовать детали масштабных взяток на БелЖД, чтобы их самих не успел повязать КГБ.
0
Гугал/адказаць/
14.06.2024
Пералічылі на 3,2 млн.
0
Прапанова/адказаць/
15.06.2024
Лукашенко, а сколько твои сынки на белазе украли, может тоже опубличишь первым?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031