Знайсці
14.06.2024 / 21:544РусŁacБел

У фінальнай заяве саміту лідараў Вялікай сямёркі згадваецца сітуацыя ў Беларусі

На сайце Белага Дома з'явілася заява лідараў краін G7, выдадзеная па выніках штогадовага саміту гэтага аб'яднання. Лідары вядучых краін заходняга свету не абышлі ўвагай і сітуацыю ў Беларусі.

Фота: AP Photo/Domenico Stinellis

«Мы пацвярджаем наша асуджэнне саўдзелу беларускага рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны. Выказваем занепакоенасць рэпрэсіямі рэжыму ў дачыненні да незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці, апазіцыі і грамадзян, якія мірна выказваюць свае погляды. Мы таксама асуджаем жорсткае абыходжанне з палітычнымі зняволенымі і патрабуем іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення», — гаворыцца ў заяве.

Акрамя таго, лідары G7 асудзілі і безадказную, пагрозлівую ядзерную рыторыку Расіі, яе пазіцыю стратэгічнага запалохвання, уключаючы заявы Расіі аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Байдэн згубіўся ў прасторы на саміце G7 ВІДЭА

ЗША працягнулі санкцыі адносна ўладаў Беларусі яшчэ на год

«Мы ўсё яшчэ ў справе, на 100% і да канца». Байдэн папрасіў у Зяленскага прабачэння за затрымку вайсковай дапамогі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
10
Мама мяне па тэлеку паказалі/адказаць/
14.06.2024
Ваў, мама, мяне па тэлек паказалі... неяк так гучаць усе гэта захапленні ад недзе сказанага нешта пра Беларусь.
9
Ха ха ха/адказаць/
14.06.2024
Зноў прадэманстравалі што лукашэнка меў рацыю кажучы пра яйцы...
15.06.2024
Если они такие хорошие счетоводы, то почему они не вычтут из длины общей границы Украины, длину границы с лукашенковской Белорусью?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031