Знайсці
07.06.2024 / 19:104РусŁacБел

«Мы ўсё яшчэ ў справе, на 100% і да канца». Байдэн папрасіў у Зяленскага прабачэння за затрымку вайсковай дапамогі

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 7 чэрвеня публічна папрасіў прабачэння ў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага за шматмесячную затрымку амерыканскай вайсковай дапамогі, якая дазволіла Расеі дамагчыся поспехаў на полі бою, піша Euronews.

Фота: AP Photo/Evan Vucci

Выступаючы ў Парыжы, куды абодва прэзідэнты запрошаныя ў рамках святкавання 80-й гадавіны высадкі саюзнікаў у Нармандыі, Джо Байдэн заявіў Уладзіміру Зяленскаму, што просіць прабачэння перад украінскім народам за тое, што ён шмат тыдняў знаходзіўся ў падвешаным стане, не ведаючы, ці паступіць дадатковая дапамога ад ЗША.

Байдэн пры гэтым падкрэсліў, што амерыканскі народ будзе падтрымліваць Украіну ў доўгатэрміновай перспектыве. 

«Мы ўсё яшчэ ў справе, на 100% і да канца», — заявіў амерыканскі прэзідэнт.

Чытайце таксама:

Байдэн прыбыў у Францыю для ўдзелу ва ўрачыстасцях у памяць 80-годдзя высадкі ў Нармандыі

У Кіеве парадаваліся, што ў мірным саміце па Украіне возьме ўдзел віцэ-прэзідэнт ЗША

Як зменіцца свет, калі Трамп стане прэзідэнтам? Разважае Эплбаўм

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
4
Петрасян /адказаць/
07.06.2024
Да якога "канца"? Канца Украіны? Хто-небудзь чуў, каб байдэн казаў пра "перамогу Украіны?"
07.06.2024
Вызнаю памылкі, прашу прабачэньня і абяцаю выконваць плян на 107%
1
Брат Байдена/адказаць/
08.06.2024
Петрасян , так. І шмат разоў. Не саромеемся карыстацца інтэрнэтам. Там гэту усё ёсць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031