Знайсці
13.06.2024 / 18:015РусŁacБел

Лукашэнка расказаў, што Маркава ўгаворвалі быць міністрам інфармацыі

Прызначаючы Марата Маркава міністрам інфармацыі, Лукашэнка пацікавіўся, што яго падштурхнула да таго, каб пераходзіць з нібыта журналісцкай на чыста чыноўную пасаду. Маўляў, ці не аказвалася на яго ціску пры прыняцці рашэння. Адказ даваў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Максім Рыжанкоў.

Марат Маркаў слухае павучанні Лукашэнкі. Скрыншот з відэа

Рыжанкоў адказаў Лукашэнку, што, маўляў, Маркава выбраў сам час. На пытанне ж, ці пыталіся згоды самога выбранага часам, Рыжанкоў сказаў, што

«мы з ім праводзілі сумоўе, дастаткова шчырыя і адкрытыя размовы і ў мяне асабіста, і ва Уладзіміра Барысавіча [Пярцова]. Гэта рашэнне не аднаго дня, быў час і падумаць. На сёння больш аўтарытэтнага чалавека ў інфармацыйным асяроддзі [няма], гэта найлепшы кандыдат на сённяшні момант. Час такі, што найлепшы павінен кіраваць інфармацыйнай [сферай]».

Лукашэнка тады спытаў у Маркава, сам ён прыняў рашэнне, ці яго «падціснулі». І нават зычліва прапанаваў новапрызначанаму чыноўніку, які імгненна падхапіўся з крэсла, «прысаджвацца». 

Сеўшы назад, той сказаў, што час цяпер сапраўды дастаткова сур'ёзны, а праца на тэлеканале АНТ, які ён раней узначальваў, маўляў, выбудаваная. Таму можна ісці і ў чыноўнікі.

На пытанне ж Лукашэнкі, хто ж цяпер там будзе браць інтэрв'ю ў «самых сур'ёзных людзей», Маркаў выказаў гатоўнасць працягваць гэта рабіць і ў міністэрскім статусе, бо, маўляў, такія прэцэдэнты ў гісторыі былі.

Лукашэнка падкрэсліў, што праца міністра будзе для Маркава асноўнай, але ён будзе, маўляў, толькі рады, калі чыноўнік з ёй будзе спраўляцца і ў яго застануцца яшчэ час і сілы на асабістыя здзяйсненні на прапагандысцкім фронце. 

Чытайце таксама:

Рускамірная мастачка Жыгімонт абурылася з нагоды прызначэння Маркава

Лукашэнка расказаў, што пад выбары выдаткаваў на прапагандыстаў «немалыя грошы»

Маркаў: рэвалюцыі ў Мінінфарме не будзе

«Занадта смелы, занадта дзёрзкі, выдатны стратэг». Прапагандысты пачалі аблізваць новага міністра інфармацыі

Марата Маркава прызначылі міністрам інфармацыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6
2
Белалускій лежім/адказаць/
13.06.2024
Такія ўсё "беларусы"у міністрах...
13.06.2024
Я вагаўся, каго прызначыць, спадара Маркава ці спадара Азарава, але апошняга спадар Раман Пратасевіч і ніхто ў сьвеце не баіцца, то спыніўся на маскуліньнейшым спадары Маркаве - заявіў спадар Лукашэнкп
0
Ёсік/адказаць/
13.06.2024
Нават, і не кажуць журналісты, а прапагандыскі фронт. Трэба прыбраць пасаду журналіст з рэестру працоўных пасад, і дадаць прапагандыст. Тое ж самае з факультэтам журналістыкі - фак.прапаганды.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031