Знайсці
13.06.2024 / 15:349РусŁacБел

Лукашэнка расказаў, што пад выбары выдаткаваў на прапагандыстаў «немалыя грошы»

Прызначаючы Марата Маркава, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што выдзеліў прапагандыстам немалыя грошы, таму чакае вынік не пазней за 1 верасня, а адказваць за гэта будзе новы міністр.

У часе прызначэння Маркава новым міністрам інфармацыі Лукашэнка сказаў, што той можа працаваць і на тэлебачанні, але найперш Лукашэнка спытае яго за асноўную працу. Маркаў адказаў, што выдатна разумее, «што час досыць сурʼёзны». 

— Там сапраўды ёсць маса пытанняў, тым больш напярэдадні выбараў. Патрэбна будзе выбудоўваць і новыя медыя. І дзякуючы рашэнням, якія вы прынялі <> на сённяшні дзень магчымасці такія ў тэлеканалаў ёсць, але гэтыя магчымасці трэба нарошчваць і пашыраць, — сказаў Маркаў. 

Лукашэнка яго перабіў:

— За магчымасці вы адкажаце галавою — там грошы немалыя…. — сказаў ён.

 Ён удакладніў, што за грошы, вынікі, новыя праграмы Маркаў будзе адказваць персанальна. Падключаць, паводле Лукашэнкі трэба, «каго трэба, — і АНТ, і СТВ, і Першы канал». 

— Далей за 1 верасня цягнуць ужо няма куды. У вас павінна быць і студыя добрая для тэлевізійшчыкаў. Галоўнае, грошы, фінансы. Вы павінны трымаць іх у руках, і кожнаму даваць па капейцы туды, куды трэба. Гэта галоўнае для мяне, — сказаў Лукашэнка.

Сёння ж Лукашэнка, які пад выбары даў прапагандыстам «немалыя грошы», заявіў пра неабходнасць скарачэння дапамогі шматдзетным семʼям і іншых ільгот. 

Чытайце таксама:

Марата Маркава прызначылі міністрам інфармацыі

«Занадта смелы, занадта дзёрзкі, выдатны стратэг». Прапагандысты пачалі аблізваць новага міністра інфармацыі

Івана Эйсманта прызналі найлепшым тэлевядучым Беларусі

«Гігін і Шпакоўскі — таксама Беларусь, мы такія, як яны»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
10
0
Грошы ў навоз/адказаць/
13.06.2024
Хто гэтае прапагандыстскае на га.ў.но глядзіць, акрамя ўкраінскага блогера Балаганава, ды і то толькі каб паржаць з шызы і агрэсіі лукашыстаў?
0
Гарамбуш/адказаць/
13.06.2024
И потом они будут обвинять, что оппозиция проплачена? Но тут то будут обманывать беларусов за их же деньги
0
Жывы труп /адказаць/
14.06.2024
Ну якая прапаганда на мёртвым языку? Пераходзьце на беларускую, вашу маць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031