Знайсці
11.06.2024 / 23:111РусŁacБел

Украінскі мэр-калабарант Мацагора, магчыма, яшчэ жывы

Расійскае выданне «Медиазона» высветліла, што першаснае паведамленне пра смерць былога мэра ўкраінскага горада Купянска на Харкаўшчыне Генадзя Мацагоры, які ў лютым 2022 года здаў горад Расіі і на якога 8 чэрвеня быў здзейснены замах, было, хутчэй за ўсё, фэйкавым.

Генадзь Мацагора

Інфармацыя пра смерць Генадзя Мацагоры спярша з'явілася ў акаўнце нібыта ягонай маці ў VKontakte, а шырока распаўсюдзілася яна пасля таго, як пра гэта напісалі пракрамлёўскія тэлеграм-каналы Mash, Baza і Shot.

Аднак жа «Медиазона» высветліла, што той акаўнт, у якім з'явілася першасная інфармацыя, быў фэйкавым.

Паводле інфармацыі журналістаў, яшчэ ў канцы красавіка гэтая старонка належала карыстальніку з імем Nik Bondar. Але пазней профіль быў зменены, і цяпер там ёсць толькі адна фатаграфія жанчыны з адзіным пастом — пра смерць Генадзя Мацагоры.

Прадстаўнік вайсковай выведкі Украіны Андрэй Юсаў спачатку пацвердзіў смерць былога мэра у каментары тэлерадыёкампаніі «Суспільне», але пасля ўдакладніў, што інфармацыя яшчэ патрабуе пацвярджэння.

Афіцыйна пра смерць высокапастаўленага калабаранта пакуль не паведамлялася.

Чытайце таксама:

Пасля замаху памёр мэр украінскага Купянска, які здаў горад Расіі

Былога мэра Купянска, які збег у Расію, спрабавалі застрэліць — ён у крытычным стане

У акупаваным Бярдзянску ўзарвалі супрацоўніка калоніі, які катаваў украінскіх палонных

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
12.06.2024
Украинский мер-коллаборант Шредингера
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031