Знайсці
11.06.2024 / 23:328РусŁacБел

У Баранавічах кіроўца запісаў зварот да Лукашэнкі ў разбітай машыне і просіць Колю паказаць ролік бацьку. Што здарылася?

У тыктоку завірусілася відэа, у якім кіроўца з Баранавічаў сядзіць літаральна ў грудзе металалому. Ён просіць Колю Лукашэнку паказаць ролік тату, каб той разабраўся ў ДТЗ.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Мужчына пад нікам archiegor спецыяльна завёў акаўнт у тыктоку, каб распавесці сваю версію жудаснай аварыі. Адбылося ДТЗ летась 29 мая на 183-м кіламетры рэспубліканскай трасы М1.

— Фура выехала на сустрэчную паласу і пратараніла мой аўтамабіль. На вінаватага ў ДТЗ была заведзеная крымінальная справа з прычыны прычынення мне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

У іншым роліку аўтар дадае, што ў яго ўрэзаўся грузавік фірмы «Белсувязьпрам» з паўпрычэпам, гружаным бетоннымі кольцамі. Блогер атрымаў множныя пераломы і разрывы ўнутраных органаў. Ён сцвярджае, што стаў інвалідам і вымушаны працягваць лячэнне і зараз.

@archiegor#президент#лукашенко#справедливость#республика#беларусь#прокуратура♬ Free Your Mind - TURBINES DRIVE

Па словах пацярпелага, кіроўца грузавіка заявіў, што нічога не памятае, бо раптоўна страціў прытомнасць. Але блогер даводзіць, што судмедэкспертыза абвергла гэтую версію.

— Гэта здаровы чалавек, які быў дапушчаны да кіравання транспартным сродкам. Факт страты прытомнасці не вызначаны. Аднак кіроўца працягваў стаяць на сваім і казаў, што заснуць за рулём ён не мог, бо цудоўна сябе адчуваў.

Блогер кажа, што следства палічыла довады вінаватага ў ДТЗ больш важкімі, чым заключэнне судмедэкспертызы, і вырашыла спыніць крымінальную справу праз адсутнасць складу злачынства. Адбылося гэта ў той момант, калі ён яшчэ знаходзіўся ў бальніцы.

 — Калі мяне больш-менш сабралі па частках, калі я змог перасоўвацца і цяміць нармальна, я пачаў адначасова змагацца і за жыццё, і за справядлівасць. Пачаў вывучаць матэрыялы крымінальнай справы, шукаць адваката, пісаць шматлікія скаргі.

Мужчына ўпэўнены, што ў яго справе існуюць нестыкоўкі.

— Грузавік фірмы «Белсувязьпрам» выпусцілі на лінію з няспраўнасцю тармазной сістэмы, з кіроўцам не праводзіліся ніякія інструктажы — ні ўступны, ні перадрэйсавы, ні інструктаж аб перамяшчэнні грузаў па дарогах агульнага карыстання. Нягледзячы на ​​гэта, аўтамабіль выехаў на рэспубліканскую трасу. У кіроўцы была пратэрмінаваная медыцынская даведка — таксама гэта ніхто не правяраў.

На адну з такіх скарг адрэагаваў Брэсцкі следчы камітэт, які адмяніў пастановы і даслаў крымінальную справу назад у Баранавічы для правядзення дадатковага следства, якое доўжылася каля пяці месяцаў. У выніку крымінальную справу зноў спынілі праз адсутнасць складу злачынства.

Сваю гісторыю блогер называе прэцэдэнтам рэспубліканскага маштабу. Ён лічыць, што ў гэтай сітуацыі неабходнае ўмяшальніцтва Лукашэнкі.

У канцы роліка блогер звяртаецца да Колі Лукашэнкі, якога просіць паказаць відэа бацьку.

— Я памятаю адно інтэрв’ю па тэлевізары, дзе Аляксандр Рыгоравіч казаў, што менавіта сын Мікалай паказвае яму відэа з інтэрнэту часам, якія заслугоўваюць увагі.

За тыдзень ролік набраў 880 тысяч праглядаў і каля 15,5 тысяч лайкаў.

Чытайце таксама:

У Бабруйску пад коламі аўто загінуў аўтарытэтны доктар-анколаг

Беларускі таксіст у Варшаве ўрэзаўся ў групу пешаходаў

У Мінску МАЗ сутыкнуўся з трамваем

«Белкамунмаш» адмаўляе датычнасць да аварыі трамваяў у Кемераве. Аднак прызнае, што ягоныя камплектуючыя там ёсць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
45
Ха-ха
11
Ого
8
Сумна
14
Абуральна
14
2
Пачынайце думаць галавой ужо/адказаць/
11.06.2024
Какой позор, не "калгасныя", а расейскія  
0
Галя з Камароу́кі/адказаць/
11.06.2024
Чалавек, табе з не 18. Ты мог бы у́жо зразумець, што пісаць трэба у́ "Спортлато"!
0
160 год/адказаць/
11.06.2024
То ж тыповыя расейскія "скрепы" - устаць на калені, альбо ракам і бунтаваць-бунтаваць, ууухх. 2024-1864=160 Ніколі не думаў што беларусы да такога апусцяцца усяго за такі кароткі час.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031