Знайсці
10.06.2024 / 17:264РусŁacБел

Вучоныя распрацавалі вакцыну, якая дапаможа катам пражыць да 30 гадоў

У чым яе эфект?

Як паведамляе Brisant.de, у Японіі паспяхова прайшла выпрабаванне новая вакцына, якая дапамагае палепшыць працу нырак у катоў, якія пакутуюць на хранічную хваробу нырак — захворванне, якое дыягнастуецца ў каля 30% гэтых жывёл ва ўзросце звыш 10 гадоў і з'яўляецца прычынай іх заўчаснай смерці.

Самая вялікая праблема ў тым, што гэтая хвароба доўгі час застаецца незаўважнай, а калі яе сімптомы праяўляюцца, то лячэнне можа толькі запаволіць працэс.

У 2015 годзе спецыяліст па імуналогіі Тору Міядзакі знайшоў бялок — інгібітар апаптозу макрафагаў (ІАМ) — які дапамагае ныркам выводзіць таксіны. Гэты бялок прысутнічае ў крыві як чалавека, так і шмат якіх жывёлаў, але менавіта ў катоў ён не заўсёды функцыянуе належным чынам, што робіць іх успрымальнымі да ныркавай недастатковасці.

Міядзакі прыйшоў да высновы, што дадатковае ўвядзенне АІМ можа не толькі прадухіліць захворванне нырак, але нават вылечыць захворванне. Праведзенае ім у 2018 годзе даследаванне засведчыла станоўчы ўплыў на жыццё мышэй.

У 2022 годзе вучоны змог сабраць з усяго свету каля 2 мільёнаў долараў ахвяраванняў на сваю распрацоўку. У далейшым ён сышоў з прафесарскай пасады ў Такійскім універсітэце і цалкам прысвяціў сябе распрацоўцы прэпарата АІМ для кошак.

Вучоны разам са сваёй камандай спадзяецца, што новая вакцына зможа супрацьдзейнічаць захворванням нырак і падоўжыць жыццё нашых гадаванцаў да 30 гадоў.

Каманда Міядзакі актыўна працуе над тым, каб вакцына была даступнай па кошце для ўсіх уладальнікаў катоў. Яе выхад на рынак чакаецца да 2027 года. Цяпер у Японіі ў продажы ёсць кармы для катоў, якія ўзбагачаныя АІМ.

Чытайце таксама:

Вучоныя стварылі для людзей рабатызаваны шосты палец

Вучоныя знайшлі ключ да выяўлення раку за 7 гадоў да дыягназу

Навукоўцы стварылі кароў, здольных даваць малако з чалавечым інсулінам

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
34
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
10.06.2024
Вэтэрынарыя не зарэгуляваная і не рэглямэнтаваная, як чалавечая мэдыцыя, то ўжо котку бесьмяротную вывелі. Пішу, пакуль чакаю ў чарзе ў паліклініцы
3
Китайса/адказаць/
10.06.2024
Оченя плохо, однако ! Старый кот нефкусная, очень мясо жосткий.
1
Achtung/адказаць/
10.06.2024
Ад імя беларусаў прашу: на некаторы час спыніцеся на катах
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031