Знайсці
10.06.2024 / 15:171РусŁacБел

«Міг-19 забралі ў бамжоў за дзве скрыні гарэлкі». Што цяпер з музеем авіятэхнікі, што быў у Баравой

У 2009 годзе ў вёсцы Баравая адкрыўся першы ў Беларусі музей авіяцыйнай тэхнікі. Жыхары Мінскага раёна не раз хадзілі туды на экскурсіі аж да восені 2023 года, калі музей перастаў працаваць з-за пераезду. «Прысталічча» даведалася, што цяпер з ім.

 Усе фота: «Прысталічча» і архіў суразмоўцы

Музей авіятэхнікі, першы і адзіны ў краіне, зʼявіўся ў канцы 90-х намаганнямі начальніка Мінскага аэраклуба ДТСААФ Мікалая Мачанскага. 

— Ідэя нарадзілася ў 1998 годзе, калі я прыйшоў у Мінскі аэраклуб. У той час вельмі актыўна праводзілася скарачэнне авіяцыйнай тэхнікі, на гэта было жудасна глядзець. Я звяртаўся ў многія структуры, каб усё ж захаваць хоць нешта, але ўсюды атрымліваў адмову, — расказвае Мікалай Пятровіч. — Тады вырашыў збіраць авіяцыйную тэхніку на аэрадроме ў Баравой, каб яе не знішчылі. А далей час пакажа…

 

Так лётчык пачаў звозіць нікому не патрэбную авіяцыйную тэхніку ў Мінскі аэраклуб. Першы дазвол на перавозку чатырох бартоў быў дадзены пастановай Савета Міністраў у студзені 2001-га. Тады новы дом атрымалі Су-17, Як-28, МіГ-25 і верталёт Мі-8. 

Самалёты, верталёты Мікалай Мачанскі збіраў на авіяцыйных базах, у піянерскіх лагерах, навучальных авіяцыйных цэнтрах, не толькі беларускіх. 

Калі ў 2009 годзе ў музеі было 25 самалётаў, то ў сёлетнім наведвальнікам будзе прадстаўлена ўжо 47 экспанатаў. 

— Адзін самалёт з Брэста. Раней у ім было кафэ, потым музей, потым ён увогуле гарэў — і стаяў, дагніваў. Мясцовыя жыхары абураліся, што я хачу яго забраць, мітынгі нават ладзілі, пісалі запіскі і ляпілі іх на самалёт. Я ім адказваў: мы адрамантуем, адрэстаўруем, потым вернем. Нельга было яго ў такім стане трымаць, проста куча металу! — успамінае лётчык-інструктар 1-га класа авіяцыі ДТСААФ. — А вось самалёт МіГ-19 забіралі ў Мінскай вобласці ў бамжоў. У ім жылі пяць чалавек. Згандляваліся за дзве скрыні гарэлкі восенню і дзве скрыні віна вясной. 

Міг-21 Мікалай Мачанскі, які адслужыў у Афганістане, забраў у дырэктара калгаса Мікалая Данілевіча. Тры гады ішлі перамовы. Узамен аказалі садзейнічанне ў пастаўцы эксперыментальнага сельгаскамбайна. 

Цяпер музей авіяцыйнай тэхнікі пераехаў на аэрадром Ліпкі. Там ідзе будаўніцтва новых павільёнаў, кафэ, акультурваецца прылеглая тэрыторыя.

 

Там усталююць альтанкі, уладкуюць вяровачны гарадок, скаладром, цір, паласу перашкод, валейбольную пляцоўку, лазертаг. Абноўлены музей пачне працаваць гэтай восенню.

Чытайце таксама:

Беларусь прадставіла верталёт — «забойцу» марскіх дронаў, яго збіраюцца прадаваць Расіі

У віцебскім Летнім амфітэатры сабралі пяцітысячную масоўку, а пасля яе эвакуявалі

«Белкамунмаш» адмаўляе датычнасць да аварыі трамваяў у Кемераве. Аднак прызнае, што ягоныя камплектуючыя там ёсць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
6
10.06.2024
Мачански - классический совок-ябатька. Душивший своей властью любую альтернативу досааф на Боровой. Один из кандидатов на люстрацию.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031