Знайсці
06.06.2024 / 19:282РусŁacБел

У віцебскім Летнім амфітэатры сабралі пяцітысячную масоўку, а пасля яе эвакуявалі

У Віцебску правялі маштабную трэніроўку ратавальнікаў і ўсіх экстранных службаў абласнога цэнтра. Яна, як паведамляецца, прайшла ў рамках падрыхтоўкі да форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі і фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».

Сёлета ў вучэннях упершыню прынялі ўдзел больш за 5 тысяч гараджан, дзякуючы чаму хацелі стварыць рэальную карціну эвакуацыі з глядзельнай залы ў выпадку надзвычайнай сітуацыі. 

Такую маштабную эвакуацыю віцебскія ратавальнікі правялі ўпершыню, адзначае прэс-служба МНС. Для яе задзейнічалі 16 адзінак тэхнікі і больш за 70 ратавальнікаў.

Сабраць такую аўдыторыю, як адзначаюць у МНС, было няпроста, аднак пры наяўнасці неабмежаванага адміністрацыйнага рэсурсу нічога немагчымага няма.

Паводле легенды, пажар успыхнуў пасярод глядзельнай залы ў памяшканні радыёсеткі падчас канцэрту, «загарэлася» таксама на другім паверсе адміністрацыйнага корпуса. 

Чытайце таксама:

Каля Рэчыцы цыстэрна з палівам рухнула з моста цераз Дняпро

У Магілёве мужчына загінуў, саскочыўшы з моста ў Дняпро

«Прыехала з сябрамі сустрэць світанак на беразе Дзвіны». Пад Віцебскам навучэнка каледжа патанула, спрабуючы выратаваць сяброўку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
06.06.2024
у выпадку надзвычайнай сітуацыі ўсё будзе зусім не так
0
Улад/адказаць/
06.06.2024
Такія трэніроўкі патрэбны ратавальным службам. Канешне, масоўка была маральна "падрыхтавана" да эвакуацыі. У рэальнасці будзе трошкі складаней :) Але і такая вучоба ратавальнікам на карысць. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031