Знайсці
07.06.2024 / 20:0120РусŁacБел

У парламенце Францыі заклікалі памяняць назву Беларусі па-французску

Дэпутат французскага парламента Фрэдэрык Пэці, кіраўнік парламенцкай групы даследаванняў Беларусі, звярнуўся ў Французскую акадэмію з ініцыятывай памяняць назву Беларусі на французскай мове. Ягоны зварот апублікаваў дарадца Святланы Ціханоўскай Францішак Вячорка.

Цяпер па-французску назва нашай краіны гучыць як Biélorussie, а дэпутат Пэці прапануе назву, блізкую да той, якой называюць сваю краіну самі беларусы, Bélarus.

Раней з такой ініцыятывай выступалі таксама беларусы Францыі і беларускія дэмакратычныя сілы.

«Раней мы падымалі з імі гэта пытанне, і вось пайшоў працэс», — піша Вячорка.

Дэпутат Пэці прыводзіць розныя гістарычныя, моўныя і палітычныя аргументы на карысць перайменавання. Ён сцвярджае, што старая назва звязаная з акупацыяй Беларусі Расійскай імперыяй. Самі ж беларусы хочуць, каб іх краіну называлі па-новаму, як гэта ўжо робіцца ў ААН і іншых буйных арганізацыях.

Французская акадэмія — галоўная ўстанова ў вызначэнні стандартаў французскай мовы.

Чытайце таксама:

Памежнікі затрымалі былога салдата французскага Замежнага легіёна. Яго абвінавачваюць у зборцы беспілотнікаў

34-гадовы дальнабойшчык з Баранавічаў, імаверна, загінуў у Францыі

Акадэмія навук збірае перадзамовы на дзве кнігі па гісторыі беларускай мовы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
49
Панылы сорам
9
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
5
Зенусь/адказаць/
08.06.2024
Хай бы было, як было. Немцы як называюць Францыю? Франкрайх. Французы не супраць?
0
Увогуле/адказаць/
08.06.2024
Нарэшце! Колькі ж можна называць нас Russue de blanch!?
3
Индеец/адказаць/
08.06.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031